Уладзіслаў Алегавіч Насібулін

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Насібулін)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Насібулін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Алегавіч Насібулін
Нарадзіўся 6 ліпеня 1989(1989-07-06)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 174 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 89
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2003 — 2005 Сцяг Украіны Металург (Данецк)
2005 — 2006 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера*
2006 — 2013 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2006 — 2009   Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 69 (12)
2010 — 2011   Сцяг Украіны Ільічовец (Марыупаль) 13 (0)
2012 — 2013   Сцяг Украіны Зорка (Кіраваград) 26 (6)
2013 — 2018 Сцяг Украіны Палтава 129 (24)
2018 — Сцяг Беларусі Мінск 10 (4)
Нацыянальная зборная**
2005 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

Уладзіслаў Насібулін (нар. 6 ліпеня 1989, Дэбальцэвэ) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Мінск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец юнацкіх каманд данецкіх «Металурга» і «Шахцёра». З 2006 года пачаў выступаць у Другой лізе за «Шахцёр-3». У сезоне 2009/10 выступаў за моладзевы склад «Шахцёра», з якім стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Украіны.

У 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду марыупальскаму «Ільічоўцу». 6 жніўня 2010 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць запарожскага «Металурга» (0:0). Сезон 2012/13 правёў у кіраваградскай «Зорцы», а з 2013 года доўгі час выступаў за «Палтаву», пазней стаў капітанам каманды. Па выніках сезону 2017/18 «Палтава» выйшла ў Прэм’ер-лігу, аднак у чэрвені 2018 года каманда спыніла існаванне.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы,у 10 матчах забіў 4 галы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе згуляў у адным матчы за юнацкую зборную Украіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]