Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, Віцебская вобласць, Ула, вул. Каранеўскага, 18
Сайт ulla-gpl.by

Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара — установа прафесійнага навучання ў аг. Ула.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны як вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі заснаванага 13 лістапада 1953 года. У студзені 1957 года перайменаваны ў Ульскае ДПТВ № 3 механізацыі сельскай гаспадаркі, у жніўні 1959 года — у Ульскае СПТВ № 3 механізацыі сельскай гаспадаркі.

30 мая 1975 года вучылішчу прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Л. М. Даватара. У 1986 годзе вучылішча перайменавана ў Ульскае ПТВ № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.

З 10.07.2001 года ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 431 вучылішчу прысвоены статус «Установа адукацыі Ульскае ДПТВ № 3 сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара».

05.11.2007 г. рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 776 Установа адукацыі перайменавана ў Ульскі прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара.

Падрыхтавана больш за 20 тысяч кваліфікаваных кадраў.