Унгава (заліў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Унгава?
Payne Bay QC.JPG
' яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Унгава — заліў на паўночным усходзе Канады. Заліў размешчаны на поўначы правінцыі Квебек паміж паўвостравам Унгава і гарамі Торнгат. З морам Лабрадор Унгаву звязвае Гудзонаў праліў. Найбуйнейшы востраў заліва — Акпаток, які адміністрацыйна адносіцца да тэрыторыі Нунавут. На паўночным усходзе знаходзіцца іншы буйны востраў — Кілінек, па якім праходзіць сухапутная мяжа паміж Нунавутам і правінцыяй Ньюфаўндленд і Лабрадор. Памеры заліва — 260 на 280 км. Клімат суровы, субарктычны, Унгава пакрыта льдамі з кастрычніка па чэрвень.