Гудзонаў праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гудзонаў праліў
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Salisbury Island, Nunavut.jpg
Характарыстыкі
Сярэдняя велічыня прыліва12,4 м
Шырыня115-240 км
Даўжыня800 км
Найбольшая глыбіня407 м
Размяшчэнне
62°29′36″ пн. ш. 71°57′43″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыямора Лабрадор
Падзяляеп-аў Лабрадор і востраў Бафінава Зямля 
Краіна
Гудзонаў праліў (Канада)
Гудзонаў праліў
Гудзонаў праліў
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Гудзон праліў (англ.: Hudson Strait, фр.: Détroit d'Hudson) — праліў Паўночнага Ледавітага акіяна, абмывае бераг Канады.

Праліў знаходзіцца паміж паўвостравам Лабрадор на поўдні і востравам Бафінава Зямля на поўначы. Злучае мора Лабрадор з унутранымі залівамі Гудзона і Фокса, на паўднёвым усходзе злучаецца з залівам Унгава, вядомым сваімі прылівамі.

Астравы — Мілі, Солсберы, Нотынгем, Чарльз, Біг-Айлэнд, Батан, Рэзальюшэн, Эджэл, Дыгес, Гудвін.

Працягласць праліва — 800 км, шырыня — 115 км на ўсходзе і да 240 км на захадзе. Глыбіня вагаецца ад 115 да 704 м. Вышыня прыліваў — да 12,4 м. Бываюць частыя штормы. Суднаходства магчыма да 4-х месяцаў у годзе.

Праліў названы ў гонар Генры Гудзона, які праплыў па праліве ў 1610 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]