Універсітэцкае евангелле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Універсітэцкае евангелле» - рукапісны помнік славянскай пісьменнасці 1-й трэці XIII стагоддзя. Верагодна паходжанне рукапісу з Полацка-Смаленскіх зямель. Зберагаецца ў навуковай бібліятэцы Маскоўскага універсітэта.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пісана ўставам на пергаменце. Тэкст змешчаны ў 2 слупкі на 240 аркушах. Евангелле аздоблена застаўкай, ініцыяламі, мініяцюрай, дзе на сінім фоне выява евангеліста Іаана, акаймаваная рамкай y выглядзе архітэктурных куліс. Арнамент застаўкі — раслінны ўзор, утвораны перапляценнем парасткаў з чырвонымі і блакітнымі кветкамі на зялёным фоне. Раслінныя матывы і аздабленні ініцыялаў выкананы чырвона-аранжавай фарбай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16), с. 235.
  • Вздорнов Г.Н. Искусство книги в Древней Руси. М., 1980.