Уолтэр Персі Крайслер
Уо́лтэр Пе́рсі Кра́йслер | |
---|---|
Walter Percy Chrysler | |
![]() | |
заснавальнік карпарацыі Chrysler | |
Род дзейнасці | токар, інжынер, выканаўчы дырэктар, бізнесмэн |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1940[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Walter Percy Chrysler Jr.[d] |
![]() |
Уолтэр Персі Крайслер (2 красавіка 1875, Вэймега, (штат Канзас) — 18 жніўня 1940) — амерыканскі аўтамабілебудаўнік, прамысловец, заснавальнік карпарацыі Крайслер.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уолтэр Персі Крайслер нарадзіўся 2 красавіка 1875 года ў мястэчку Вэймега у штаце Канзас.
Любоў да тэхнікі прывяла хлапчука ў чыгуначных майстэрняў. Ён марыў стаць машыністам, але пачынаць прыйшлося з прыбіральшчыка, затым вучня слесара. У 22 гады, атрымаўшы сертыфікат кваліфікаванага механіка, Крайслер змяніў некалькі чыгуначных кампаній, хутка прасоўваючыся па кар’ернай лесвіцы. Неўзабаве ён ужо займаў пасаду генеральнага кіраўніка трэста American Locomotive Co.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў механікам на чыгунцы, цікавіўся веласіпедамі і першымі матацыкламі, рамантаваў іх.
У 1912 годзе Крайслер перайшоў у кампанію Б’юік, а ўжо ў 1916 ўзначаліў яе, займаючы пасаду Прэзідэнта.
Яшчэ праз тры гады Крайслер стаў віцэ-прэзідэнтам канцэрна General Motors, куды ўваходзіла фірма Buick.
У 1920—1924 гадах Крайслер заняўся рэарганізацыяй кампаній Willys-Overland і Maxwell Chalmers.
Усе гэтыя гады Крайслер марыў аб стварэнні ўласнага аўтамабіля, у якім ён мог ўвасобіць ўвесь свой багаты досвед і ідэі аб тэхнічнай дасканаласці аўтамабіля і камфорце. Знаёмства з трыма інжынерамі — Фрэдам Зэдэрам, Оўанам Скелтанам і Карлам Брэерам дапамагло ў рэалізацыі гэтых планаў. На плошчах, што вызвалілася з-за банкруцтва Chalmers, і быў сабраны першы аўтамабіль. Ім стаў Chrysler 70. Гэты аўтамабіль меў шалёны поспех у ЗША. У першы жа год іх было прададзена больш за 32,000 штук.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Walter Chrysler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Walter Percy Chrysler // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.