Перайсці да зместу

Франклін Рузвельт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франклін Рузвельт
англ.: Franklin Delano Roosevelt
26-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
8 лістапада 1932 — 4 сакавіка 1933
Папярэднік Герберт Кларк Гувер
Пераемнік Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр
32-і Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1933 — 12 красавіка 1945
Папярэднік Герберт Кларк Гувер
Пераемнік Гары Трумэн
member of the State Senate of New York[d]
1 студзеня 1911 — 17 сакавіка 1913
44-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d]
1 студзеня 1929 — 31 снежня 1932
Папярэднік Al Smith[d]
Пераемнік Herbert H. Lehman[d]
Assistant Secretary of the Navy[d]
17 сакавіка 1913 — 26 жніўня 1920
Папярэднік Beekman Winthrop[d]
Пераемнік Gordon Woodbury[d]

Нараджэнне 30 студзеня 1882(1882-01-30)[1][2][…]
Смерць 12 красавіка 1945(1945-04-12)[4][1][…] (63 гады)
Месца пахавання
Род Рузвельты[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Franklin Delano Roosevelt
Бацька Джэймс Рузвельт[d][7]
Маці Сара Эн Дэлана Рузвельт[d][7]
Жонка Элеанора Рузвельт[7][8]
Дзеці Эліят Рузвельт[d][9][7], Франклін Дэлана Рузвельт Малодшы[d][7], Джон Аспінвол Рузвельт[d][7], Ганна Рузвельт Хальстэд[d][9][7], Джэймс Рузвельт[d][9][7] і Franklin Delano Roosevelt[d][9][7]
Веравызнанне Епіскапальная царква і пратэстанцтва
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Узброеныя сілы ЗША
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франклін Дэлана Рузвельт (англ.: Franklin Delano Roosevelt; 18821945) — 32-ы прэзідэнт ЗША, цэнтральная фігура ў падзеях свету ў сярэдзіне XX стагоддзя, кіраваў Злучанымі Штатамі падчас сусветнай эканамічнай крызы і сусветнай вайны. Адзіны амерыканскі прэзідэнт, абраны больш чым на два тэрміны. Рузвельт перамог прэзідэнта-рэспубліканца Герберта Гувера ў лістападзе 1932 года, падчас Вялікай дэпрэсіі. Спалучэнне ў Рузвельта якасцей аптымізму і актыўнасці спрыяла адраджэнню нацыянальнага духу. Цесна супрацоўнічаў з Уінстанам Чэрчылем і Іосіфам Сталіным супраць нацыскай Германіі і Японіі ў Другой сусветнай вайне.

Пачынаючы са сваіх «першых ста дзён», якія пачаліся 4 сакавіка 1933 года, Рузвельт адразу ўзяў арыентыр на Новы курс — комплекс праграм, прызначаных для атрымання дапамогі (асабліва забеспячэнне беспрацоўных дзяржаўнымі працоўнымі месцамі), аднаўлення эканомікі і рэформ шляхам рэгулявання дзейнасці Уол-стрыт, банкаў і транспарту. Паляпшэнне стану эканомікі праходзіла вельмі хутка з 1933 па 1937 гады, але затым наступіла глыбокая рэцэсія. Двухпартыйная кансерватыўная кааліцыя, утвораная ў 1937 годзе перашкодзіла яму прасунуць шмат якія новыя законапраекты, таму былі адменены многія з праграм надзвычайнай дапамогі, калі беспрацоўе практычна скончылася падчас Другой сусветнай вайны. Большасць правіл Новога курсу былі спынены каля 19751985 гадоў, за выключэннем рэгулявання Уол-стрыт каштоўнымі паперамі і біржай, якое яшчэ існуе. Нароўні з некалькімі больш дробнымі праграмамі, працягваюць існаваць Федэральная карпарацыя страхавання дэпазітаў, якая была створана ў 1933 годзе, і сацыяльнае забеспячэнне, якое Кангрэс прыняў у 1935 годзе.

Калі сусветная вайна была амаль непазбежнай пасля 1938 года з-за японскага ўварвання ў Кітай і агрэсіі нацысцкай Германіі, Рузвельт аказаў моцную дыпламатычную і фінансавую падтрымку Кітаю і Вялікабрытаніі, захоўваючы афіцыйна нейтралітэт. Яго мэтай было зрабіць Амерыку «арсеналам дэмакратыі», якая будзе пастаўляць саюзнікам боепрыпасы. Ён дамогся амаль аднадушнай аб’явы вайны супраць Японіі пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар 7 снежня 1941 года, назваўшы яго «днём, калі будзе жыць ганьба». Ён кіраваў мабілізацыяй эканомікі ЗША ў падтрымку намаганняў саюзнікаў у вайне. Беспрацоўе знізілася да 2 %, дзейнасць праграмаў дапамогі ў асноўным скончылася, а прамысловая эканоміка хутка расла, калі мільёны людзей пераехалі ў новыя працоўныя месцы ў ваенныя цэнтры, а 16 мільёнаў мужчын і 300 000 жанчын былі мабілізаваны на ваенную службу.

Рузвельт дамінаваў на амерыканскай палітычнай сцэне не толькі на працягу дванаццаці гадоў свайго прэзідэнцтва, але і дзесяцігоддзі пазней. Новы курс Рузвельта аб’яднаў вакол сябе прафсаюзы, афраамерыканцаў, сельскіх белых паўднёўцаў і іншых.

Асабістае жыцьцё

Прозвішча

Рузвельт ёсць англізаванай формай нідэрландскага прозвішча «ван Роозвелт» або «ван Розэнвелт», што азначае з «поля ружаў»[10]. Нягледзячы на тое, што некаторыя выкарыстоўвалі англізаванае вымаўленне [ˈruːzəvɛlt], сам Рузвельт выкарыстоўваў форму [ˈroʊzəvəlt].

Рузвельт паходзіў з адной з найстарэйшых сем’яў у штаце Нью-Ёрк. Рузвельты вызначыліся не толькі ў палітыцы. Адзін з продкаў, Ісак Рузвельт, служыў у міліцыі Нью-Ёрку падчас амерыканскай рэвалюцыі. Рузвельт наведваў мерапрыемствы Нью-Ёркскага таварыства «Сыноў амерыканскай рэвалюцыі» і нават уступіў у арганізацыю, пакуль быў прэзідэнтам. Маці Рузвельта назвала яго імем свайго любімага дзядзькі Франкліна Дэлана. Родапачынальнікам сям’і Дэлана ў Амерыцы быў Філіп дэ ла Ной, першы гугенот у Новым Свеце, прозвішча якога ў англізаваным варыянце гучыць як Дэлана.

Раннія гады

Рузвельт у 1893 годзе.

Франклін Дэлана Рузвельт нарадзіўся 30 студзеня 1882 года ў горадзе Гудзон-Валі Гайд-Парка, Нью-Ёрк. Яго бацька, Джэймс Рузвельт, і яго маці, Сара Эн Дэлана, абодва былі з заможных старажытных сем’яў Нью-Ёрку, нідэрландскага і французскага паходжання адпаведна. Франклін быў іх адзіным дзіцём.

Рузвельт рос у атмасферы дастачы. Сара была прыналежнай маці, але Джэймс, якому было 54, калі нарадзіўся Франклін, на думку некаторых, быў аддаленым бацькам, нягледзячы на тое, што біёграф Джэймс Бэрнс пісаў, што ўзаемаадносіны Джэймса з сынам былі больш, чым тыповымі ў тыя часы. Сара мела больш значны ўплыў на Франкліна ў першыя гады, яна аднойчы заявіла: «Мой сын Франклін — Дэлана, не Рузвельт». Частыя паездкі ў Еўропу з бацькамі пазнаёмілі Рузвельта з нямецкай і французскай мовамі. Ён навучыўся ездзіць вярхом, страляць, займаўся грэбляй, гуляў у пола і тэніс. Рузвельт таксама гуляў у гольф, калі быў падлеткам. І, акрамя таго, навучыўся хадзіць пад ветразем, за што бацька падарыў яму ветразнае судна, якое Франклін назваў «Маладзік».

Рузвельт наведваў школу Гротан, эпіскапальную школу-інтэрнат ў штаце Масачусэтс. Там Франклін знаходзіўся пад моцным уплывам свайго дырэктара, Эндыкота Пабады, які заўсёды гаварыў пра абавязак хрысціян дапамагаць людзям з меншым дастаткам. Праз сорак гадоў Рузвельт сказаў пра Пабаду: «Гэта было блаславеннем у маім жыцці, мець магчымасць навучацца ў яго».

Пасля сканчэння школы Рузвельт паступіў у Гарвардскі каледж і жыў у блоку для заможных студэнтаў. Франклін быў членам саюзу AΔΦ, а таксама працаваў рэдактарам у штодзённай газэце «Harvard Crimson». Рузвельт пазней заявіў: «Я выбраў эканамічныя курсы ў каледжы і вучыўся па ім чатыры гады, але ўсё, што я вучыў, было няслушным». У той час, калі ён навучаўся ў Гарвардзе, яго стрыечны брат у пятым калене Тэадор Рузвельт стаў прэзідэнтам. Энергічны стыль кіраўніцтва новага прэзідэнта і стараннасць у рэфарміраванні зрабіла яго героем для Франкліна. У 1902 годзе Франклін сустрэў сваю будучую жонку Элеанору Рузвельт, пляменніцу Тэадора, на прыёме ў Белым доме (раней яны сустракаліся, калі былі дзецьмі). На той час Франкліну Рузвельту было дваццаць гадоў, Элеаноры — дзевятнаццаць.

Рузвельт паступіў на юрыдычны факультэт Калумбійскага ўніверсітэта ў 1904 годзе, але кінуў яго ў 1907 годзе. У 1908 годзе ён уладкаваўся на працу ў прэстыжную фірму з Уол-стрыт Carter Ledyard & Milburn, якая працавала ў сферы юрыдычнага права. 11 кастрычніка 1911 года быў залічаны ў масонскую «Галандскую ложу нумар 8» у Нью-Ёрку[11].

Шлюб і сямейнае жыццё

17 сакавіка 1905 года Рузвельт пашлюбаваўся з Элеанорай, нягледзячы на ​​жорсткае супраціўленне сваёй маці. Дзядзька Элеаноры, Тэадор Рузвельт, прадстаўляў яе на вяселлі, бо Элеанора страціла сваіх бацькоў ва ўзросце дзесяці гадоў. Маладая пара адразу ж пераехала ў Спрынгвуд, маёмасць Франклінавай сям’і, дзе яго маці стала частым госцем дома, на вялікі жаль Элеаноры. Дом належаў маці Рузвельта да яе смерці ў 1941 годзе. Што тычыцца асабістага жыцця, Франклін быў харызматычным, прыгожым і сацыяльна актыўным чалавекам. У адрозненне ад яго Элеанора не любіла грамадскае жыццё, і часцяком заставалася дома, каб выхоўваць сваіх дзяцей. Яны мелі шэсць дзяцей:

Хвароба

У жніўні 1921 года, у той час калі Рузвельт разам з сям’ёй адпачываў на востраве Кампабела ў Нью-Брансуіку, Канада, у Рузвельта было дыягназавана захворванне на поліяміэліт, што прывяло да пастаяннага паралічу ніжніх канечнасцей. Гэты дыягназ быў пазней пастаўлены пад сумнеў[12]. Усё сваё жыццё Рузвельт адмаўляўся прызнаваць сябе паралізаваным. Ён праходзіў шырокі спектр лячэння, уключаючы гідратэрапію, а ў 1926 годзе ён набыў курорт ва Уорм-Спрынгс, штат Джорджыя, дзе ён прафундаваў цэнтр гідратэрапіі для лячэння хворых на поліяміэліт, які працуе да сённяшняга дня і называецца Інстытут Рэабілітацыі імя Рузвельта ва Уорм-Спрынгс. Пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам, ён быў адным з фундатараў Нацыянальнага Фонду дзіцячага паралічу (цяпер вядомы як «March of Dimes»).

Рузвельт здолеў пераканаць многіх людзей, што яму робіцца лепей, калі ён балатаваўся на дзяржаўныя пасады. Франкліну прыйшлося паставіць металічныя дужкі ў сцёгны і ногі, ён старанна вучыўся хадзіць самастойна з трасцінай. Перасоўваўся ён у інваліднай калясцы, але на публіцы звычайна з’яўляўся ў вертыкальнам становішчы, падтрымліваючыся з аднаго боку памочнікам або адным са сваіх сыноў.

У грамадскай свядомасці Рузвельт, безумоўна, самы вядомы чалавек, які выжыў, нягледзячы на хваробу на поліяміэліт. Тым не менш, яго ўзрост пры пачатку захворвання (39 гадоў) і большасць з сімптомаў яго хваробы больш адпавядаюць дыягназу на сіндром Гіена-Баро.

Прэзідэнцтва

Першы прэзідэнцкі тэрмін (1933—1937)

Калі Рузвельт стаў прэзідэнтам 4 сакавіка 1933 года (праз 32 дні пасля таго, як Гітлер быў прызначаны канцлерам Германіі) ЗША была ў самым горшым стане ў сваёй гісторыі. Чвэрць працаздольнага насельніцтва была беспрацоўнай. Фермеры аказаліся ў цяжкім становішчы, калі цэны ўпалі на 60 %. Прамысловая вытворчасць знізілася больш чым удвая з 1929 года. Два мільёны чалавек засталіся без прытулку. Да вечара 4 сакавіка, 32 з 48 штатаў, у тым ліку і акруга Калумбія зачынілі свае банкі[13]. Нью-Ёрцкі Федэральны рэзервовы банк не змог адкрыцца на наступны дзень, бо за некалькі дзён да гэтага кліенты ў паніцы знімалі вялізарныя суммы са сваіх рахункаў[14]. Пачынаючы са сваёй інаўгурацыйнай прамовы Рузвельт абвінавачваў у эканамічнай крызе банкіраў і фінансістаў, якія імкнучыся да прыбытку, улічвалі толькі ўласныя інтарэсы.

Гісторыкі катэгарызавалі праграму Рузвельта як «дапамога, аднаўленне й рэфарміраванне». Дапамога была накіравана на падтрымку дзясяткаў мільёнаў беспрацоўных. Аднаўленне азначала вяртанне эканомікі ў нармальнае становішча. Рэфарміраванне азначала доўгатэрміновыя выпраўленні няправільнага, асабліва ў фінансавай і банкаўскай сістэмах. Серыя радыё-прамоў Рузвельта, вядомая як «гутаркі ля каміна», дала магчымасць прадставіць Франкліну Рузвельту свае прапановы непасрэдна для амерыканскай грамадскасці.

Другі прэзідэнцкі тэрмін (1937—1941)

На прэзідэнцкіх выбарах 1936 года, Рузвельт прадставіў праграму, якая працягвала Новы курс. Яго сапернік, губернатар штата Канзас Альф Лэндан шмат што пераняў з Новага курса Рузвельта, але атрымаў паразу. Рузвельт заваяваў 60,8 % галасоў і атрымаў перамогу ў кожным штаце, за выключэннем Мэна і Вермонта. Дэмакраты атрымалі яшчэ больш месцаў у Кангрэсе. Рузвельт быў падтрыманы кааліцыяй выбаршчыкаў, якая ўключала традыцыйных дэмакратаў па ўсёй краіне, дробных фермераў, «Самавіты Поўдзень», каталікоў, выбаршчыкоў з вялікіх гарадоў, прафсаюзы, афраамерыканцаў поўначы, яўрэяў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і палітычных лібералаў. Гэтую кааліцыю часцяком адносяць да кааліцыі Новага курса, і яна заставалася амаль нязменнай для Дэмакратычнай партыі да 1960 года.

У адрозненне ад першага прэзідэнцкага тэрміну, вельмі мала асноўных законаў было прынята падчас другога, сярод іх стварэнне органа Жыллёвага кіравання ЗША ў 1937 годзе, прыняццё другога сельскагаспадарчага рэгулюючага акту і закону аб справядлівых працоўных стандартах у 1938 годзе, які ўсталяваў мінімальную колькасць заробкаў. Калі эканоміка пачала пагаршацца яшчэ раз у канцы 1937 года, Рузвельт прасоўваў агрэсіўную праграму стымулявання, прасіўшы Кангрэс выдзяліць $5 млрд на дапамогу і аплату грамадскай працы. Гэта дазволіла ў канчатковым выніку стварыць каля 3,3 мільёнаў працоўных месцаў да 1938 года.

Вярхоўны суд быў галоўнай перашкодай на шляху праграмы Рузвельта падчас ягонага другога тэрміну, ён аналіраваў многія з яго праграмаў. У прыватнасці ў 1935 годзе Суд аднагалосна пастанавіў, што закон аб нацыянальным індустрыяльным аздараўленні быў неканстытуцыйнай праявай перадачы заканадаўчай улады прэзідэнту. Рузвельт ашаламіў Кангрэс напачатку 1937 года, прапанаваўшы закон, які дазваляў яму прызначаць да шасці новых суддзяў, каб «уліць новую кроў»[15]. Гэты план сутыкнуўся з інтэнсіўным палітычным супраддзеяннем яго уласнай партыі, на чале з віцэ-прэзідэнтам Гарнерам, так як ён парушаў прынцыпы падзялення ўлады і надаваў прэзідэнту кантроль над судом. Прапановы Рузвельта былі разбіты. Суд таксама адступіў ад канфрантацыі з адміністрацыяй, прызнаўшы законы аб працоўных узаемаадносінах і сацыяльным забеспячэнні адпаведнымі канстытуцыі. Смерці і выхады на пэнсію неўзабаве дазволілі Рузвельту прасунуць у Вярхоўны суд лаяльных да сябе суддзяў. Паміж 1937 і 1941 гадамі, ён прызначыў восем суддзяў.

Рузвельт меў моцную падтрымку з боку хуткарослых прафсаюзаў, але цяпер яны падзелены на дзве варагуючыя арганізацыі «Амерыканская федэрацыя працы» (AFL) і «Кангрэс прамысловых прафсаюзаў» (CIO), апошняя на чале з Джонам Льюісам. Рузвельт прамовіў на гэты конт: «чума на абодва вашыя дамы», але раз’яднанасць саслабіла партыю на выбарах з 1938 па 1946 гадах.

Пасля лістападаўскіх выбараў 1938 года дэмакраты страцілі 6 месцаў у Сенаце і 71 месца ў Палаце прадстаўнікоў. Страты былі зафіксаваны ў асноўным у кааліцыі дэмакратаў, якія падтрымлівалі Новы курс. У 1939 годзе ў Кангрэсе рэспубліканцы, ачоленыя сенатарам Робертам Тафтам, сфармавалі кансерватыўную кааліцыю з паўднёвымі дэмакратамі, практычна паклаўшы канец здольнасці Рузвельта да лёгкага прасоўвання сваіх прапаноў і прыняццё іх у якасці законаў. Закон аб мінімальнай колькасці заробкаў у 1938 годзе быў апошнім значным законам з рэформ Новага курсу, прынятым Кангрэсам.

Знешняя палітыка

Рузвельт з другім прэзідэнтам Філіпін Мануелем Кесонам.

Прыход да ўлады дыктатара Адольфа Гітлера ў Германіі выклікала асцярогі новай сусветнай вайны. Тым не менш, у 1937 годзе Кангрэс прыняў яшчэ больш жорсткі акт нейтралітэту. Але калі кітайска-японская вайна пачалася ў гэтым жа годзе, грамадскае меркаванне выступала за дапамогу Кітаю, і Рузвельт спрабаваў знайсці розныя спосабы, каб дапамагчы гэтай краіне[16].

У кастрычніку 1937 года ён даў «Карантынную прамову», мэтай якой было стрыманне агрэсараў. Ён выказаў дапушчэнне, што мілітарысцкія дзяржавы разглядаюцца як пагроза грамадскаму здароўю і павінны знаходзіцца ў «карантыне». Пры гэтым ён таемна прасоўваў праграму будаўніцтва вялікай колькасці падводных лодак, якія маглі бы блакаваць Японію[17]. Але ў часы падпісання Мюнхенскага дагавору ў 1938 годзе, на якім ЗША не была прадстаўлена, Рузвельт заявіў, што ЗША не далучыцца да блоку супынення Гітлера ні пры якіх абставінах, і ён ясна даў зразумець, што ў выпадку нямецкай агрэсіі супраць Чэхаславакіі ЗША будуць захоўваць нейтралітэт[18].

З-за шырокіх ізаляцыянісцкіх настрояў Рузвельт сказаў у 1939 годзе, што Францыя і Вялікабрытанія зъящляюцца «першай лініяй абароны» для ЗША і яны маюць патрэбу ў амерыканскай дапамозе, але пацвердзіў, што ЗША ваяваць не будзе. Вясной 1939 года Рузвельт дазволіў французам рабіць вялікія заказы амерыканскай авіяцыйнай прамысловасці па наяўна-разліковай сістэме, як гэта дазволена законам. Але большасць заказаных самалётаў не паспелі прыбыць у Францыю да яе паразы ў маі 1940 года, таму ў чэрвені 1940 года Рузвельт частку французскіх заказаў прадаў брытанцам.

Калі ў 1939 годзе ўспыхнула Другая сусветная вайна Рузвельт адкінуў пазіцыю Уілсана па нэйтралітэце і шукаў шляхі, каб дапамагчы Англіі і Францыі ў ваенным дачыненні[19]. Спачатку прэзідэнт даў толькі ўтоеную падтрымку адмены эмбарга зброі, якое дзейнічала паводле палажэнняў «закону аб нейтралітэце»[20]. Ён пачаў рэгулярную перапіску з Першым лордам Адміралцейства Уінстанам Чэрчылем у верасні 1939 года, абмяркоўваючы шляхі аказання падтрымкі Вялікабрытаніі. У маі 1940 года Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.

Трэці прэзідэнцкі тэрмін (1941—1945)

Два прэзідэнцкія тэрміны былі традыцыяй у няпісаных правілах, да 22-й папраўкі, якая была зроблена пасля яго прэзідэнцтва, бо яшчэ Джордж Вашынгтон адмовіўся балатавацца на трэці тэрмін у 1796 годзе. Да таго два амерыканскія прэзідэнты Уліс Грант і Тэадор Рузвельт былі атакаваныя за жаданне атрымаць пасаду прэзідэнта на трэці тэрмін. Рузвельт сістэматычна падрываў рэпутацыю бачных дэмакратаў, якія маглі бы балатавацца ад Дэмакратычнай партыі, у тым ліку двух членаў ураду, дзяржаўнага сакратара Кордэла Хала і Джэймса Фарлі, кіраўніка выбарчай кампаніі Рузвельта ў 1932 і 1936 гадах, генеральнага паштмайстара і старшыню дэмпартыі. На ўнутрыпартыйнай канферэнцыі ў Чыкага Рузвельт меў доступ да сістэмы рэгуліравання гукам у зале. На з’ездзе апазіцыя была дрэнна арганізавана, але Фарлі меў нейкую падтрымку. Рузвельт заявіў, што ён не быць балаціравацца, калі не падрыхтуецца, і паведаміў, што дэлегаты вольныя галасаваць за каго-небудзь іншага. Дэлегаты ўзрушыліся, а затым гучнагаварыцель пракрычаў: «Мы хочам Рузвельта… Свет хоча Рузвельта!» Дэлегаты адзічэлі і ён быў вылучаны 946 голасам супраць 147 у першым туры. Тактыка, якую выкарыстаў Рузвельт, была не зусім удалай, бо яго мэта складалася ў тым, каб быць вылучаным на падставе аднадушнай ухвалы[21]. Новым намінантам на пасаду віцэ-кандыдата ў прэзідэнты быў вылучаны Генры Эгард Уолес, ліберальны інтэлігент, які да гэтага працаваў міністрам сельскай гаспадаркі[22].

У сваёй кампаніі супраць рэспубліканца Уэндэла Уілкі, Рузвельт падкрэсліў, што яго паспяховы досвед кіраўніцтва будзе вельмі карысным, а таксама тое, што ён зробіць усё магчымае, каб Злучаныя Штаты не ўвязаліся ў вайну. У адным са сваіх выступаў ён заявіў, звяртаючыся да патэнцыяльных навабранцаў, што «вы, хлопцы, не будзеце адпраўлены на якую-будзь чужую вайну». Ён выіграў выбары 1940 года з 55 % галасоў выбаршчыкаў, атрымаў перамогу ў 38 штатах з 48[23]. Зрух налева ў адміністрацыі быў паказаны ў назначэнні Генры Эгарда Уолеса ў якасці віцэ-прэзідэнта замест кансерватыўнага тэхасца Джона Нэнса Гарнера, які стаў лютым ворагам Рузвельта пасля 1937 года.

Крыніцы

  1. а б Lundy D. R. Franklin Delano Roosevelt // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franklin D. Roosevelt // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2012/10/18/nyregion/roosevelt-four-freedoms-park-is-dedicated.html
  4. Gaddis J. L. The Cold War: A New History — 1 — USA: Penguin Books. — P. 10. — ISBN 978-0-14-303827-6
  5. Warm Springs Historic DistrictСлужба нацыянальных паркаў ЗША. Праверана 16 снежня 2021.
  6. National Register of Historic Places nomination form — С. 3. Праверана 16 снежня 2021.
  7. а б в г д е ё ж з Kindred Britain
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  10. «Roosevelt — Surname Meaning, Origin for the Surname Roosevelt Genealogy» Архівавана 14 лістапада 2007.. The New York Times.
  11. «Masonic Presidents» Архівавана 22 студзеня 2009.. Grand Lodge of Pennsylvania.
  12. Lomazow, Steven. «The Untold Neurological Disease of Franklin Delano Roosevelt». Scribd Inc.
  13. Jonathan Alter, The Defining Moment (2006), ст. 190.
  14. Kennedy, Susan Estabrook (March 13, 1933). «Bottom (The Banking Crisis of 1933)» Архівавана 30 верасня 2007.. Time Magazine.
  15. Pusey, Merlo J.. F.D.R. vs. the Supreme Court(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 траўня 2006. Праверана 25 студзеня 2015., American Heritage Magazine, April 1958,Volume 9, Issue 3
  16. Robert Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932—1945 (1995) p. 273
  17. Williamson Murray and Allan R. Millett, A war to be won: fighting the Second World War (2001) pp 223—224
  18. Dallek, Franklin D. Roosevelt and American foreign policy, 1932—1945 p. 166-73
  19. Black, Franklin Delano Roosevelt, pp 503—506
  20. Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.396 ISBN 978-0-15-678870-0
  21. Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.428 ISBN 978-0-15-678870-0
  22. Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.408-415 ISBN 978-0-15-678870-0
  23. Burns, James MacGregor (1956). 'Roosevelt' (vol. 1). Easton Press. p.454 ISBN 978-0-15-678870-0