Ураўненне часу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ураўне́нне ча́су — рознасць паміж сярэднім і сапраўдным сонечным часам. Роўная рознасці прамых узыходжанняў сапраўднага і т.зв. сярэдняга Сонца.

Ураўненне часу абумоўлена тым, што сапраўдны сонечны час нераўнамерны з прычыны нераўнамернасці руху Зямлі па арбіце і нахілу экліптыкі да экватара. На працягу года мяняецца ад +14 мін 22 с да −16 мін 24 с.

Пры дапамозе ўраўнення часу вызначаюць сярэдні мясцовы час. Значэнні ўраўнення часу на кожны дзень даюцца ў астранамічных штогодніках і календарах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]