Урмас От

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Урмас От
Urmas Ott
Дата нараджэння 23 красавіка 1955(1955-04-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 2008(2008-10-17)[1] (53 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст
Узнагароды

У́рмас От (эст.: Urmas Ott; 23 красавіка 1955, Отэпя, ЭССР, СССР — 17 кастрычніка 2008, Тарту, Эстонія) — савецкі і эстонскі спявак і тэлежурналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Урмас От пачаў сваю кар’еру ў 1980-я на Эстонскім тэлебачанні ў якасці дыктара навінаснай праграмы «Актуальная камера». У 19811983 паралельна з дыктарскай працай быў вядоўцам папулярнай музычнай перадачы «Азбука эстрады» (эст.: «Estraaditähestik»).

Праславіўся напрыканцы 1980-х у эпоху перабудовы, працуючы вядоўцам папулярнай праграмы «Телевізійнае знаёмства» (эст.: «Teletutvus»; 1986—1993), якая транслявалася як па Эстонскім тэлебачанні, так і па Цэнтральным тэлебачанні СССР. У 1984 здымаўся ў фільме «Дзве пары і самота» ў ролі Карла.

У 1992—1998 вёў перадачу «Карт-бланш» на Эстонскім тэлебачанні, у 1998—1999 быў вядоўцам нізкі перадачаў-інтэрв’ю «Урмас От з…» на расійскім тэлеканале «РТР».

У 1998 перанёс першы інфаркт, а праз рок стаў выпадковай ахвярай злачыннага нападу на аўтастаянцы, падчас якога атрымаў 9 нажавых раненняў.

У 2001 От вёў перадачу «Жнівеньскае святло» (эст.: «Augustivalgus») на Эстонскім тэлебачанні.

У 2003—2004 выступаў у ролі каментатара ў перадачы «Найлепшыя шоу свету з Урмасам Отам» на расійскім тэлеканале REN-TV.

У 2003—2006 быў вядоўцам перадачы «Happy Hour» на прыватным эстонскім тэлеканале «Kanal-2», аднак быў вымушаны спыніць уласную тэлевізійную кар’еру з прычыны хваробы.

2 апошнія гады жыцця Урмас От хварэў на лейкемію, аднак усутыч да аперацыі не спыняў працы. З 2007 да чэрвеня 2008 года вёў перадачу «У межах прыстойнасці» на рускамоўным канале Эстонскага радыё Raadio 4.

Памёр ад інфаркту міякарду 17 кастрычніка 2008 у клініцы Тартускага ўніверсітэта, праз тыдзень па паспяховай аперацыі па перасадцы касцявога мозгу.

Урмас От не быў жанаты і не меў дзяцей.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Урмас От быў суўладальнікам выдавецтва SE&JS, якое выдала наступныя яго кнігі:

  • «Плэйбэк» («Playback») (1994)
  • «Карт-бланш» («Carte Blanche») (1995) — зборнік інтэрв’ю са знакамітасцямі, якія аўтар браў у сваёй перадачы «Карт-бланш»
  • «Анкор! Неэмэ Ярві» («Encore! Neeme Järvi») (2001) — пра дырыжора Дэтройцкага сімфанічнага аркестра эстонца Неэме Ярві
  • «Сэплэйс» — асабістая кніга пра Эрыке Салумяэ (Isikuraamat Erika Salumäest «Surplace») (2002) — пра двухразовую алімпійскую чэмпіёнку па веласпорце і дэпутатцы эстонскага парламента Эрыке Салумяэ
  • «Ан фас» — асабістая кніга пра Варда Румесэне (Isikuraamat Vardo Rumessenist «En face») (2002) — пра эстонскага піяніста, музыказнаўцу і палітыка Варда Румесэнэ
  • «Асмеры. У двайным люстэрку». («Asmerid. Topeltpeeglis») (2007).

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.