Перайсці да зместу

Усевалад Іванавіч Ізяргін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усевалад Іванавіч Ізяргін
Дата нараджэння 5 снежня 1928(1928-12-05) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Усевалад Іванавіч Ізяргін (нар. 5 снежня 1928, с. Рускія Краі, Кікнурскі раён, Кіраўская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Наваполацка, кіраўніком групы архітэктараў у Брэстграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Брэсце.

Асноўныя працы: інтэр’еры гасцініцы «Інтурыст» (1973, у аўтарскім калектыве), дзіцячага сектара Палаца культуры прафсаюзаў, гандлёвага цэнтра, сталовых малочнага і панчошнага камбінатаў (1975) у Брэсце.

Зноскі