Інтурыст (гасцініца, Брэст)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Гасцініца «Інтурыст»
Брест. Гостиница "Интурист". - panoramio.jpg
52°05′07,84″ пн. ш. 23°41′30,95″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Аўтар праекта Г. Бенядзіктаў, В. Астаповіч, Л. Лукомская
Дата пабудовы 1975 год

«Інтурыст» — гасцініца ў Брэсце. Размешчана па адрасе праспект Машэрава, 15. Пабудавана ў 1975 г. па праекце архітэктараў Г. Бенядзіктава, В. Астаповіча, Л. Лукомскай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой дзесяціпавярховы будынак, разлічаны на 300 месцаў. Прасторавы эфект дасягаецца кантрастным спалучэннем вышыннага жылога корпуса-пласціны і нізкага гарызантальна выцягнутага блока харчавання. Шматпавярховы аб’ём пастаўлены тарцом да вуліцы, мае развіты ніжні паверх, у якім размешчана вестыбюльная група з прасторным холам. Жылая частка будынка зроблена з панельных канструкцый, навешаных на двухкансольныя рамы, вертыкалі якіх ствараюць асноўны рытм зашклёнай фасаднай плоскасці.

У будынку калідорнай планіроўкі з двухбаковым размяшчэннем нумароў ёсць холы, ліфтавыя вестыбюлі. Кожны нумар (пакой з калідорам-пярэдняй) разлічаны па 1—2 чалавек. Інтэр’ер нумароў вызначаецца добрымі прапорцыямі, высокай якасцю аддзелачных работ і зручнай мэбляй.

У дэкаратыўным афармленні залаў рэстарана выкарыстаны нацыянальныя традыцыі. У зале 1-га паверха драўляная абшыўка пілонаў пакрыта разным раслінным і геаметрычным арнаментам (мастак I. Сідараў). Уваходы з залы ў рабочыя памяшканні аформлены дэкаратыўнымі перагародкамі, у металічны каркас якіх на 1-м паверсе ўманціраваны прамавугольныя кампазіцыі са стылізаванымі выявамі жывёл і птушак Беларусі (чаканка на медзі; мастак У. Ізергін). У вялікай зале 2-га паверха ў ажурную мрталічную перагародку асіметрычна ўкампанаваны прамавугольныя барэльефныя кампазіцыі розных памераў: «Паляванне ў Белавежскай пушчы», «Вяселле» (разьба па дрэве; мастак I. Хоміч). Манахромную плоскасць сцяны банкетнай залы ажыўляе пано па тэму княжацкага вясельнага балявання (маркетры; мастакі У. Ізергін, В. Сабалеўскі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

23 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.