Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля
Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля | |
---|---|
Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля | |
Арыгінальная назва | Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля |
Міжнародная назва | Volodymyr Dal East Ukrainian National University |
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Паркуян Вольга Віктараўна |
Студэнты | каля 12 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | пр-т Цэнтральны 59а, 93400 Севераданэцк, Луганская вобл., Украіна |
Сайт | snu.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля (укр.: Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]27 сакавіка 1920 года быў створаны Луганскі народны тэхнікум, неўзабаве перайменаваны ў Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум. Тэхнікум стаў першай навучальнай установай на Данбасе, дзе на механічным і электратэхнічным факультэтах рыхтавалі інжынераў для машынабудаўнічай прамысловасці. У 1930 годзе пастановай СНК СССР Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум быў рэарганізаваны ў Луганскі вячэрні працоўны машынабудаўнічы інстытут. Першы выпуск інжынераў адбыўся ў 1932 годзе па спецыяльнасці «Будаўнічая справа». З 1934 года дзейнасць інстытута была прыпыненая і адноўленая толькі ў 1939 годзе пад новай назвай — Варашылаўградскі вячэрні машынабудаўнічы інстытут.
8 мая 1993 года на базе Луганскага машынабудаўнічага інстытута і некалькіх іншых навучальных устаноў Луганска і Луганскай вобласці быў створаны Усходнеўкраінскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1996 годзе установе прысвоены IV ўзровень акрэдытацыі. Імя Уладзіміра Даля, які нарадзіўся ў Луганску, было прысвоена ўніверсітэту 13 лістапада 2001 года.
28 верасня 2014 года ў сувязі з баявымі дзеяннямі ўніверсітэт быў часова эвакуяваны з Луганска ў Севераданэцк.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут эканомікі і кіравання
- Інстытут міжнародных адносін
- Інстытут транспарту і лагістыкі
- Інстытут хімічных тэхналогій
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій і электронікі
- Факультэт гуманітарных навук, педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт інжынерыі
- Юрыдычны факультэт