Усходне-Карэйскія горы
Усходне-Карэйскія горы кар.: 태백산맥 | |
![]() | |
36°50′ пн. ш. 127°07′ у. д.HGЯO | |
Краіны | ![]() ![]() |
Плошча | 127 940 км² |
Даўжыня | 607 км |
Шырыня | 443 км |
Найвышэйшая вяршыня | Чырысан |
Вышэйшая кропка | 1915 м [1] |
![]() |
Усходне-Карэйскія горы — горная сістэма на ўсходзе Карэйскага паўвострава. Уключае хрыбет Тэбэксан з гарамі Кымгансан, у яго паўночнай часткі, хрыбтамі Сабэк, Чхарон, Нарон, Кёнсан. Найбольшая вышыня 1915 м (гара Чырысан). Усходне-Карэйскія горы моцна раздзеленыя, прарэзаны глыбокімі цяснінамі. Паўночная частка гор (Тэбэксан і інш.) размешчана ў межах шчыта Кітайска-Карэйскай платформы, уяўляе сабой складаную сістэму глыбавых хрыбтоў, складзеных старажытнымі крышталічнымі пародамі. Паўднёвая частка пабудавана мезазойскімі структурамі, складзеная пераважна юрскімі і мелавымі вапнякамі, сланцамі, пясчанікамі. Клімат мусонны, на поўначы — умераны, на поўдні — субтрапічны. Лясная расліннасць прадстаўлена шыракалістымі лістападнымі лясамі на поўначы і вечназялёнымі на поўдні.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі КНДР. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Карэі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |