Перайсці да зместу

Маньчжура-Карэйскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маньчжура-Карэйскія горы
Нябеснае возера ў гарах Чанбайшань
Нябеснае возера ў гарах Чанбайшань
Краіны
РэгіёныХэйлунцзян, Прыморскі край
Перыяд утварэнняверхні палеазой, кайназой 
Даўжынябольш 1 000 км
Шырыня500 км
Найвышэйшая вяршыняПэктусан 
Найвышэйшы пункт2744 м 
Маньчжура-Карэйскія горы (Кітай)
Маньчжура-Карэйскія горы

Маньчжура-Карэйскія горы — горная сістэма ва Усходняй Азіі, размешчана на паўночным усходзе Кітая, на поўначы КНДР і ў Прыморскім краі Расіі (усходнія адгор’і). Даўжыня больш за 1000 км. Пераважаюць вышыні 1000—2000 м, найбольшая 2750 м (вулкан Пэктусан). Складзены пераважна з гранітаў, сланцаў, базальтаў, вапнякоў. Плато і пласкагор’і, падзеленыя кароткімі хрыбтамі. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, хмызнякі. Каля грабянёў кедравыя сланікі. Радовішчы каменнага вугалю, каляровых металаў.