Усход, касмічныя караблі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ракетаносьбіт для КА серыі Усход

Усход — серыя савецкіх касмічных караблёў, прызначаных для палётаў па калязямной арбіце. Ствараліся пад кіраўніцтвам канструктара Сяргея Паўлавіча Каралева з 1958 па 1963 год.

Першы пілатуемы «Усход», запуск якога адбыўся 12 красавіка 1961 года (Усход-1), стаў адначасова і першым у свеце касмічным апаратам, які падняў чалавека ў касмічную прастору. Сёння гэты дзень (12 красавіка) адзначаецца ў Беларусі, Расіі і ў іншых краінах свету як Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.

Калі першы «Усход», пілатуемы Юрыям Гагарыным, здзейсніў толькі адзін віток вакол Зямлі, абляцеўшы планету за 108 хвілін, то палёт карабля «Усход-5» з касманаўтам Валерыям Быкоўскім працягваўся ўжо каля 5 сутак. За гэты час карабель і касманаўт 81 раз абмінулі Зямлю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пілатуемыя касмічныя палёты Шаблон:Савецкая і расійская ракетна-касмічная тэхніка