Усць-Каменагорскі кандэнсатарны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Усць-Каменагорскі кандэнсатарны завод»
Заснаванне 1959 год (першая прадукцыя)
Ранейшыя назвы Дзяржаўнае прадпрыемства Усць-Каменагорскі кандэнсатарны завод
Размяшчэнне Казахстан Казахстан,
Усходне-Казахстанская вобласць,
горад Усць-Каменагорск
Прадукцыя Сілавыя кандэнсатары, сілавыя кандэнсатарныя ўстаноўкі, косінусныя кандэнсатары
Сайт /www.ukkz.com

Усць-каменагорскі кандэнсатарны завод — прадпрыемства па выпуску тыпавых і сілавых кандэнсатарных установак ва ў Усходне-Казахстанскай вобласці у горадзе Усць-Каменагорск.

Упершыню выпусціў кандэнсатары ў маі 1959 года. З 1962 года асвоены выпуск камплектных кандэнсатарных установак, з 1985 кандэнсатары насычаюцца экалагічна бяспечнымі вадкасцямі і прапіткамі. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — прадпрыемствы машынабудавання, чорнай і каляровай металургіі, прадпрыемствы-вытворцы электраабсталявання для энергасістэм, электратэрмічных установак і прамысловыя прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць індукцыйны нагрэў металаў токамі высокай частаты.

Прадукцыя рэалізуецца ў Расію, Беларусь, краіны СНД і краіны блізкага замежжа.