Перайсці да зместу

Аскемен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Усць-Каменагорск)
Населены пункт
Аскемен
каз.:
49°57′00″ пн. ш. 82°37′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Казахстан
Акім (пасада)|Акім Q25502970?
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1720
Вышыня цэнтра 283 ± 1 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▲337 055 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 7232
Паштовы індэкс F0*****
Паказаць/схаваць карты


Аскемен (Казахстан)
Аскемен
Аскемен


Мапа

Аскемен, Усць-Каменагорск (каз.: Өскеменⓘ) — горад на ўсходзе Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Усходне-Казахстанскай вобласці (з 1939 года).

Заснаваны ў 1720 годзе[2].

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-я гады пачалося асваенне рудных прыродных запасаў Алтая металургамі, гарнякамі і геолагаразведчыкамі, цэнтр гэтай дзейнасці размясціўся ў Усць-Каменагорску.

Сучасны Усць-Каменагорск — цэнтр каляровай металургіі Казахстана. У час Другой сусветнай вайны сюды эвакуіравана абсталяванне завода «Электрацынк» з Арджанікідзэ (цяпер расійскі Уладзікаўказ). Пачалося будаўніцтва першага ў Казахстане цынкавага электралітнага завода. Пасля вайны ў залік рэпарацый з Германіі сюды перавезена найноўшае абсталяванне Магдэбургскага цынкавага завода. У верасні 1947 года Усць-Каменагорскі цынкавы завод выдаў першыя зліткі металу, а ў 1952 годзе ператвораны ў свінцова-цынкавы камбінат (УК СЦК), які цяпер галаўное прадпрыемства холдынгу Казцынк, даччынай кампаніі швейцарскага канцэрна Glencore International.

У кастрычніку 1949 года выпусціў першую партыю сваёй прадукцыі Ульбінскі металургічны завод. Яго профіль — паліва для АЭС, уранавыя, берыліевых і іншыя рэдказямельныя металы і злучэнні. У 1965 годзе ў раёне Согра ўверх па Вуллі запушчаны тытана-магніевы камбінат з поўным цыклам вытворчасці тытана. За 18 кіламетраў на паўночны захад ад горада ў межах Бярозаўска-Белавусаўскага руднага поля размяшчаецца Белавусаўскае і Бярозаўскае радовішчы поліметалічных руд.

У 1952 годзе на Іртышы пабудавана Усць-Каменагорская ГЭС, у 1959 годзе адкрыты гарадская трамвайная сетка і выпусціў першую прадукцыю кандэнсатарны завод, а ў 1960 годзе запрацавала Бухтармінская ГЭС.

У 1953 годзе пачаў працаваць машынабудаўнічы завод (цяпер «Усходмашзавод»), які выпускае падземнае, горнае і іншае абсталяванне, а таксама тавары народнага спажывання.

Каб працаўладкаваць і жанчын, а таксама скіраваць развіццё горада на левы бераг Іртыша, у 1970 годзе закладзены «Камбінат шаўковых тканін» (КШТ).

З 2003 года дзейнічае першы і найбуйнейшы ў Казахстане аўтазборачны завод «Азія Аўта», які выпускае штогод больш за 10-30 тысяч легкавых аўтамабіляў і пазадарожнікаў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ http://pop-stat.mashke.org/kazakhstan-cities.htm
  2. ↑ Город Усть-Каменогорск(недаступная спасылка). Государственный архив ВКО. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.