Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка
Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка | |
---|---|
Профіль | ваенна-гістарычны |
Заснаваны | 1969 |
Падпарадкаванасць | аддзел культуры Ушацкага райвыканкама. |
Месцазнаходжанне | Віцебская вобласць, г.п. Ушачы, вул. Ленінская, 37, 211480 |
Памеры фонду | 13 309 |
Агульная плошча | 1254 |
Выставачная плошча | 576 |
Плошча запаснікаў | 108 |
Адкрыты | 9.30–17.00, акрамя нядзелі і панядзелка |
ushachi.museum.by |
Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка — музей ва Ушачах (Віцебская вобласць).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]7 студзеня 1969 г. бюро ЦК КПБ прыняло пастанову аб заснаванні музея народнай славы ва Ушачах. Да зацвярджэння штатаў музея ўсе турботы па яго стварэнні ўзяла на сябе загадчыца аддзела культуры Ушацкага райвыканкама А. Пашута.
7 лістапада 1970 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў. Першым дырэктарам стаў В. Кірпіч. Разам з ім працавалі навуковы супрацоўнік Л. Мядзведзева і Н. Іванюк.
4 сакавіка 1999 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ушацкаму музею народнай славы было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка[1].
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]На галоўным фасадзе будынка размешчана манументальная кампазіцыя «Прарыў» мастака Юрыя Любімава. Мастак Уладзімір Крываблоцкі зрабіў у вестыбюлі манументальны роспіс на тэмы: «Хлеб партызанскі», «Вызваленне», «У імя жыцця на зямлі», «Фашызму не прайсці» і «Крах фашызму». У 1986 годзе за гэту працу ён атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі.
У музеі захоўваецца больш за 13 тысяч рэчаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размешчана ў чатырох залах на плошчы 574 кв. м. Яе тэма — «Ушаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Шматлікія фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы партызан, узнагароды, зброя, партызанскія газеты і лістоўкі яскрава сведчаць аб гераічным мінулым Ушаччыны: пра воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў абарончых баях 1941 года на Ушацкай зямлі, падпольшчыках і партызанах, ахвярах фашызму.
У экспазіцыі маецца раздзел, прысвечаны знакамітым землякам Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну, Генадзю Гарбуку, Еўдакіі Лось, Анатолю Барышнікаву.
Экспазіцыя музея стваралася пры ўдзеле супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Афармленнем музея займаўся мастак Эдуард Агуновіч.
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 5 мая 2017 — адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў Уладзіміра Крываблоцкага[2]
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Аб прысваенні імя У. Е. Лабанка Ушацкаму музею народнай славы // Рэспубліка. – 1999. – 10 сак.
- ↑ Ushachi.Museum.by. Выставка «Шлях». Учреждение культуры «Ушачский музей Народной Славы имени Владимира Елисеевича Лобанка».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 26 студзеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірпіч, М. Ушацкі музей народнай славы імя У.Е. Лабанка / М. Кірпіч / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 567 – 568.
- Черкашина Л. Партизанская галерея / / Советский музей. – 1985. – № 3.
- Ушацкі музей народнай славы//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн., 1987. – Т. 5. – С. 375–376.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ushachi.museum.by — афіцыйны сайт Ушацкага музея народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка