Уэдэл
Уэдэл | |
---|---|
англ. Weddell Island, ісп. Isla San José | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 265,8 км² |
Размяшчэнне | |
51°52′43″ пд. ш. 61°00′24″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Фалклендскія астравы |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Фалклендскія астравы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уэдэл (англ.: Weddell Island, ісп.: Isla San José) — востраў у складзе архіпелага Фалклендскія астравы, размешчанага ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Востраў атрымаў сваё імя ў гонар Джэймса Уэдэла, англійскага мараплаўцы, які наведаў Фалклендскія астравы ў пачатку XIX стагоддзя.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў з’яўляецца трэцім па плошчы ў архіпелагу. Ён займае тэрыторыю 265,8 км². Даўжыня берагавой лініі — 175,7 км.[1] Размешчаны на паўднёвы захад ад вострава Заходні Фалкленд, ад якога аддзелены пралівам Смайлі, і на ўсход ад вострава Бівер. Найвышэйшы пункт вострава — гара Уэдэла (383 м).
З фаўны сустракаюцца пінгвіны і марскія львы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Невялікае насельніцтва вострава жыве ў паселішчы Уэдэл на ўсходнім узбярэжжы, уся астатняя тэрыторыя выкарыстоўваецца як паша для авечак.