Пінгвіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пінгвін)
Пінгвіны

Pygoscelis antarctica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spheniscidae Bonaparte, 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174443
NCBI  9231
EOL  7986
FW  39710

Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар'і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў вадзе. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёл. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцця.

Самым буйным відам з'яўляецца імператарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам з'яўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць 3 версіі паходжання назвы ”пінгвін”:

  • ад валійскага слова pen (галава) и gwyn (белая), якое азначала вымерлую бяскрылую гагарку (Pinguinus impennis) з сямейства чысцікавых. І маракі быццам звалі пінгвінаў таксама з прычыны іх падабенства. Да адкрыцця Антарктыды паняцце pinguinus ўжывалася менавіта ў дачыненні бяскрылай гагаркі[1].
  • ад валійскага слова pinwing крыло-шпілька. Назва, паводле дадзенай версіі, зноў жа адносілася да бяскрылай гагаркі[1]. Версія даволі сумнеўная, бо ў самой англійскай мове слова ”пінгвін” пішацца як «penguin».
  • ад лац.: pinguis - ”тоўсты”; версія падтрымліваецца тым, што ў многіх еўрапейскіх мовах слова ”пінгвін” асацыіруецца са словам ”тоўсты”.
Імператарскія пінгвіны ў Антарктыдзе

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал пінгвінаў

Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін паўднёвага паўшар'я, аднак яны не толькі жывуць у раёнах з халодным кліматам, як Антарктыда. Сапраўды, толькі нешматлікія віды пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі відаў насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне экватара.

Фізічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Анатомія[правіць | правіць зыходнік]

Пінгвіны, у вышэйшай ступені прыстасаваныя да жыцця ў вадзе. Іх крылы ператвараюцца ў плаўнікі для плавання, аднак бескарысныя для палёту. Пад вадою дасягаюць хуткасці ад 5 да 10 кіламетраў у гадзіну, а некаторыя віды нават больш — да 36 кіламетраў у гадзіну. Могуць заставацца пад вадой да 20 хвілін.

На зямлі, кароткія і цвёрдыя хвост і крылы, служаць галоўным чынам, для захавання раўнавагі, вертыкальнага становішча цела. Ногі знаходзяцца ў задняй частцы цела, што не дазваляе пінгвінам свабодна перасоўвацца, таму, на зямлі, гэтыя жывёлы выглядаюць нязграбнымі пешаходамі.

Некаторыя дагістарычныя пінгвіны былі вельмі вялікія — цяжкія і высокія, як чалавек. Іх месцы рассялення не былі абмежаваны Антарктыдай, а таксама субтрапічнымі рэгіёнамі. Археолагамі ў 2007 годзе, у Перу, быў знойдзены продак сучаснага пінгвіна, які быў прыкладна 1,5 м у вышыню з дзюбай каля 30 см, а яго наружная будова цела была не вельмі прыстасаваная да халодных умоў жыцця, гэта і дазволіла вучоным лічыць, што дагістарычныя пінгвіны жылі ў цёплых рэгіёнах.

Апярэнне[правіць | правіць зыходнік]

Будова іх гладкіх пёраў захоплівае пласт паветра, якое абараняе іх ад холаду і дапамагае плаванню. Шматлікія дробныя, недыферэнцыяваныя, падобныя хутчэй на валаскі пёры, з якіх складаецца апярэнне, амаль ва ўсіх пінгвінаў маюць на спіне серавата-блакітнае адценне, якое на спіне пераходзіць у чорны колер, а на жываце - у белы.

Тэрмарэгуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

У межах свайго асяроддзя пінгвіны схільныя да ўздзеянна экстрымальных кліматычных умоў і маюць розныя анатамічныя асаблівасці, якія дазваляюць ім адаптыравацца да гэтых умоў. Дзеля цеплаізаляцыі служыць у першую чаргу тоўсты пласт тлушчу (ад 2 да 3 см), над якім размешчаныя 3 пласты воданепранікальных, кароткіх пёраў, якія шчыльна прылягабць адно да аднаго і раўнамерна размеркаваныя па ўсім целе. Паветра ў гэтых пластах таксама эфектыўна абараняе ад страты цеплыні пры знаходжанні ў вадзе. У пінгвінаў ёсць добра развітая сістэма цеплааддачы ў плаўніках і нагах: артэрыяльная кроў, якая паступае ў іх, аддае цеплыню болей халоднай вянознай крыві, якая адцякае зваротна да цела, такім чынам цепластрата зводзіцца да мінімуму. Гэты працэс завецца ”прынцып зваротнага струменя”.

Зрок і слых[правіць | правіць зыходнік]

Вочы пінгвінаў добра прыстасаваныя да ўмоў плавання пад вадою. Рагавіца іх вачэй вельмі плоская, з-за чаго на сушы птушкі крыху блізарукія. Яшчэ адным сродкам прыстасавання з’яўляецца скарачальная здольнасць і расцяжнасць, якая асабліва выразна праяўляецца ў імператарскіх пінгвінаў, якія ныраюць на вялікую глыбіню. Дзякуючы гэтай асбалівасці вочы пінгвінаў вельмі хутка адаптыруюцца да пераменлівых умоў асветленасці вады на глыбіні да 100 метраў. Аналіз пігментнага складу дазваляе зрабіць выснову, што пінгвіны бачаць у сіней частцы спектру лепей, чым у чырвонай, нават успрымаюць ультрафіялетавыя промні.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства Пінгвінавых:

  • Род Aptenodytes
    • Aptenodytes forsteri
    • Aptenodytes patagonicus 
  • Род Eudyptes
    • Eudyptes chrysocome
      • Eudyptes (chrysocome) moseleyi 
    • Eudyptes pachyrhynchus
    • Eudyptes robustus 
    • Eudyptes schlegeli 
    • Eudyptes sclateri
    • Eudyptes chrysolophus
  • Род Eudyptula
    • Eudyptula minor
    • Eudyptula albosignata 
  • Род Pygoscelis
    • Pygoscelis adeliae
    • Pygoscelis antarctica
    • Pygoscelis papua 
  • Род Spheniscus
    • Spheniscus demersus
    • Spheniscus mendiculus
    • Spheniscus humboldti 
    • Spheniscus magellanicus 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Акімушкін І. І.. Свет Жывёл: птушкі, рыбы, земнаводныя і паўзуны. 2-е выд., выпр. і дад. М.: «Мысль», 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]