Уэслі Джон
Поўнае імя | Уэслі Леслеон Джон | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 ліпеня 1991[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Уэслі Джон (англ.: Weslie John; нар. 29 ліпеня 1991, Пойнт Фортын, Трынідад і Табага) — трынідадскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пасля выступлення за дзіцячыя каманды трапіў у адзін з найбольш паспяховых трынідадскіх клубаў «Дабл-Ю Канекшн», аднак так і не згуляў за яго. Пазней выступаў за клубы «Паліс» і «Пойнт Фортын Цывік». У другой палове 2015 года гуляў за клуб «Бастанчы Багчыл» з Паўночнага Кіпра, а ў 2016 годзе выступаў за сальвадорскі клуб УЭС.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. Здолеў стаць іграком асновы, аднак у маі не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У ліпені 2017 года кантракт абаронцы з «Іслачу» па пагадненні бакоў быў разарваны[3].
Неўзабаве пасля зыходу з «Іслачы» вярнуўся на радзіму, папоўніўшы склад «Дабл-Ю Канекшн», у складзе гэтага клуба стаў уладальнікам Кубка і Кубка лігі, а таксама срэбраным прызёрам чэмпіянату. У лютым 2018 года зноў апынуўся ў складзе «Іслачы» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў беларускую каманду[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу беларускай каманды. У снежні 2018 года пакінуў «Іслач»[5].
У пачатку 2019 года ў паслугах абаронцы былі зацікаўлены армянскія клубы «Арарат-Арменія»[6] і «Арарат»[7], аднак у красавіку ён зноў стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў каманду[8]. У сезоне 2019 звычайна заставаўся на лаўцы запасных, таксама прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9].
У лютым 2020 года стаў іграком узбекскага клуба «Андыжан»[10], аднак так і не згуляў за яго і ў жніўні таго ж года перабраўся ў латвійскую «Елгаву», дзе гуляў да канца сезона.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Трынідада і Табага. 24 мая 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Перу (0:4).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Трынідада і Табага: 2017
Уладальнік Кубка Трынідада і Табага: 2017
Уладальнік Кубка лігі Трынідада і Табага: 2017
Зноскі
- ↑ Weslie John // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Защитник из Тринидада и Тобаго Уэсли Джон подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Уэсли Джон покинул "Ислочь"
- ↑ Уэсли Джон вновь стал игроком "Ислочи"
- ↑ Джон и Мичунович расстались с "Ислочью"
- ↑ Экс-защитник "Ислочи" продолжит карьеру в Армении
- ↑ Тринидадский защитник вместо «Арарат-Армении» перешел в «Арарат»
- ↑ Уэсли Джон вновь стал игроком "Ислочи"
- ↑ "Ислочь" рассталась с тремя легионерами
- ↑ Бывший защитник «Ислочи» Уэсли Джон перешел в «Андижан»
- Нарадзіліся 29 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Трынідадзе і Табага
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Трынідада і Табага
- Ігракі зборнай Трынідада і Табага па футболе
- Ігракі ФК Елгава
- Ігракі ФК Андыжан
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Дабл-Ю Канекшн
- Ігракі ФК УЭС
- Ігракі ФК Бастанчы Багчыл
- Ігракі ФК Пойнт Фортын Цывік
- Ігракі ФК Паліс Сент-Джэймс