Уільям Айтан
Выгляд
Уільям Айтан | |
---|---|
William Aiton | |
Дата нараджэння | 1731[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1793[3][4][…] |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уільям Таўнсенд Айтан[5] |
Род дзейнасці | памолаг, батанік, птэрыдолаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | Каралеўскія батанічныя сады К’ю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Aiton».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Раней замест выкарыстоўвалася пазначэнне: Ait.
|
Уі́льям А́йтан[6] (англ.: William Aiton, 1731, каля Гамільтана, Шатландыя — 2 лютага 1793, К'ю, Лондан, Англія) — шатландскі батанік і садоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1731 годзе, у маленькай вёсачцы недалёка ад шатландскага горада Гамільтан. У 1754 годзе пераехаў у Лондан, дзе стаў памочнікам Філіпа Мілера, дырэктара Саду ў Чэлсі.
У 1759 годзе стаў дырэктарам толькі што адкрытага Каралеўскага батанічнага саду ў К'ю, які пад яго кіраваннем стаў самым багатым на свеце. Заставаўся дырэктарам да самай сваёй смерці.
Бацька батаніка Уільяма Таўнсенда Айтана, які атрымаў у спадчыну пост дырэктара батанічнага саду ў К'ю.
Друкаваныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Hortus Kewensis (3 volumes, London, 1789); каталог раслін саду ў К'ю, утрымлівае апісанне да 5 600, часткай датуль яшчэ невядомых, відаў раслін.
Зноскі
- ↑ William Aiton // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Aiton // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ William Aiton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2004. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Айтон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aiton William (1731-1793) (англ.) Dictionary of National Biography, 1885—1900, Volume 01
- Taylor, George. Aiton, William. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner's Sons. 1970, 88-89. ISBN 0-684-10114-9.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).