Уільям Генры Флаўэр
Уільям Генры Флаўэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рычард Оўэн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1831[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 ліпеня 1899[1][2][…] (67 гадоў) |
||||||
Бацька | Edward Fordham Flower[d][4][5] | ||||||
Маці | Celina Greaves[d][4][5] | ||||||
Жонка | Georgiana Rosetta Smyth[d][5][6][…] | ||||||
Дзеці | Stanley Smyth Flower[d][4][5], Vera Josephine Flower[d][4] і Victor Flower[d][4] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | заалогія, Кеталогія, хірургія[7], curating[d][7] і параўнальная анатомія[d][7] | ||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Брытанская армія[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Уільям Генры Флаўэр (англ.: William Henry Flower; 30 лістапада 1831, Стратфард-он-Эйван, Уорыкшыр — 1 ліпеня 1899, Лондан) — англійскі медык, заолаг і антраполаг.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1864), член-карэспандэнт Французскай акадэміі навук (1895).
У 1882 годзе ўдастоены Каралеўскага медаля Лонданскага каралеўскага таварыства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Стратфард-он-Эйван (графства Уорыкшыр, Англія). Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі ў Лондане. У 1851 годзе атрымаў ступень лекара, у 1854 годзе паступіў ваенным лекарам у дзейнае войска ў Крыме.
Па вяртанні ў Лондан прызначаны лекарам і празектарам у шпіталі Middlsex і з гэтага часу заняўся вывучэннем жывёл. У 1861 годзе прызначаны дырэктарам музея Каралеўскага медыцынскага вучылішча (College of Surgeons), які меў багатую анатамічную калекцыю, якую Флаўэр значна павялічыў. З 1869 года Флаўэр чытаў лекцыі па анатоміі ў гэтай вучэльні.
У 1884 годзе назначаны дырэктарам прыродагістарычнага аддзела Брытанскага музея, якім быў да 1898 года.
Навуковыя працы Флаўэра датычацца пераважна параўнальнай анатоміі млекакормячых і чалавека. Ён лічыўся лепшым знаўцам кітоў, упершыню вывучыў змену зубоў у сумчатых і зрабіў вельмі каштоўныя даследаванні над параўнальнай анатоміяй печані млекакормячых. У якасці кіраўніка найбагацейшага ў свеце музея Флаўэр вядомы асабліва тым, што адзін з першых пераканаўся ў неабходнасці аддзяліць выставачныя калекцыі, прызначаныя для публікі, ад калекцый для навуковых даследаванняў.
Разам з Лідэкерам Флаўэр выдаў падручнік «Introduction to the Study of Mammals» у Лондане.
Зноскі
- ↑ а б Sir William Henry Flower // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Sir William Henry Flower // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 30 чэрвеня 2024.
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1831 годзе
- Нарадзіліся ў Стратфардзе-на-Эйване
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1899 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
- Кавалеры ордэна Лазні
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Асобы