Шведская каралеўская акадэмія навук
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Шведская каралеўская акадэмія навук (шведск.: Kungliga Vetenskapsakademien) — адна з шведскіх каралеўскіх акадэмій, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай развіццё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).
Заснавана ў 1739 шасцю маладымі шведскімі вучонымі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:
- натуралістам Карлам Лінеем,
- камерсантам Ёнасам Альстромерам,
- інжынерам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,
- палітыкам Андэрсам Юхан фон Хёпкенам,
- вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Біелкэ,
- палітыкам Карлам Вільгельмам Кадэрхельмам.
Узорам для стварэння акадэміі паслужылі Лонданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.
Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:
- Нобелеўская прэмія па фізіцы
- Нобелеўская прэмія па хіміі
- Прэмія памяці Нобеля па эканоміцы
- Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялагічных навуках і лячэнню поліартрыта;
- Прэміі Рольфа Шока па логіцы і філасофіі;
- Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі.
Члены акадэміі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Шведская каралеўская акадэмія навук на Вікісховішчы |
---|
- www.kva.se — афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук (шведск.) (англ.) (Праверана 25 лістапада 2010)
- Навіны Шведскай каралеўскай акадэміі навук. № 4 за 2010 год (лістапад) (шведск.) (Праверана 25 лістапада 2010)