Уладзімір Іванавіч Шчарбін
Уладзімір Іванавіч Шчарбін | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар Дзяржынска.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годдзе закончыў Пензенскае педагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волжскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.
Выстаўляцца пачаў з 1977 года. У 1995 годзе ў Дзяржынску адбылася персанальная выстаўка. Асноўныя творы ў галіне плаката. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Член Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці.
3 чэрвеня 2011 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны [1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчарбін Уладзімір Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 615-616.
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Чалябінску
- Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Мастакі Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Дзяржынска