Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык
Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1977 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арабістыка і філалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар |
|
Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык (1930, г. Барысаў, БССР — 3 верасня 1977) — таджыкскі вучоны-арабіст, доктар філалагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў усходні факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1954). Патрапіў на працу ў Душанбэ. Працаваў выкладчыкам у Таджыкскім універсітэце. Паралельна працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Сірыі, Егіпта, Ірака, Палесціны, Іарданіі, Судана, Лівана. Вучоны рыхтаваў аспірантаў, дапамагаў у вывучэнні нацыянальных літаратурных помнікаў.
Стварыў «Падручнік арабскай мовы» (1958), «Нарыс сучаснай арабскай літаратуры» (1965). Выдаў кнігу па суданскай паэзіі XX стагоддзя: «Суданская паэзія XX ст.» (Душанбэ, 1972).
Займаўся рукапісамі арабскіх філосафаў, географаў і падарожнікаў, перакладаў іх тэксты на рускую мову. Пісаў вершы, апавяданні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1977 годзе
- Выкладчыкі Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі ўсходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Арабісты
- Усходазнаўцы СССР
- Вучоныя Таджыкістана