Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч
Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, публіцыст |
Уладзімір Уладзіміравіч Сауліч (нар. 1 верасня 1951, вёска Мацясы, Глыбоцкі раён) — беларускі драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і калгаснікаў. У 1968 годзе скончыў Кіраўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё. 3 1980 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае апавяданне «Горкі яблык» надрукаваў у раённай газеце «Шлях перамогі» ў 1968 годзе. Аўтар п'ес «Халімон камандуе парадам» (1986 г.), пастаўленай Глыбоцкім тэатрам Дома культуры, Слонімскім народным Гродзенскай вобласці і Лоеўскім народным Гомельскай вобласці, «Адзін Гаўрыла ў Полацку», пастаўленай Глыбоцкім тэатрам, тэатрам г. Дзяржынска Мінскай вобласці і народным тэатрам г. Лоева, «Сабака з залатым зубам» (1992 г.), пастаўленай калектывам тэатра імя Янкі Купалы на «Вольнай сцэне» з народнымі артыстамі Беларусі Стэфаніяй Станютай і Генадзем Аўсяннікавым у галоўных ролях.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).