ФК РШВСМ-Алімпія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Буравеснік Мінск)
РШВСМ-Алімпія
Заснаваны 1985
Расфарміраваны 2000
Горад Мінск, Беларусь
Чэмпіянат Другая ліга
2000 3 месца

ФК РШВСМ-Алімпія — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск.

Заснаваны ў 1985. На ўсім працягу існавання клуб прадстаўляў мінскую Акадэмію фізічнай культуры і іншыя футбольныя школы.

Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1995 выбыў у Трэцюю лігу, а пасля сезону 2000 каманда гуляла толькі ў юнацкіх спаборніцтвах.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1985—1990: СКІФ
  • 1990—1992: СКІФ-РШВСМ
  • 1992—1995: АФВіС-РШВСМ
  • 1995: АФВіС
  • 1995—1999: АФВіС-РШВСМ
  • 2000: РШВСМ-Алімпія

Абрэвіятуры[правіць | правіць зыходнік]

  • СКІФ: Спартыўны Клуб Інстытута Фізкультуры
  • РШВСМ: Рэспубліканская Школа Вышэйшага Спартыўнага Майстэрства
  • АФВіС: Акадэмія Фізічнага Выхавання і Спорту

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 6 15 6 4 5 19–19 16 1/32 фінала
1992–93 Другая (Д2) 13 30 9 4 17 37–49 22 1/16 фінала
1993–94 Другая (Д2) 14 28 4 8 16 20–43 16
1994–95 Другая (Д2) 15 30 5 7 18 29–79 17 Вылет у Трэцюю лігу
1995 Трэцяя-А (Д3) 7 10 3 3 4 13–17 12
1996 Трэцяя-А (Д3) 8 28 12 6 10 28–34 42
1997 Трэцяя-А (Д3) 10 26 9 4 13 35–48 31
1998 Другая-А (Д3) 11 26 7 4 15 26–40 25 Змена назваў ліг
1999 Другая-А (Д3) 10 24 5 4 15 20–44 19
2000 Другая-А (Д3) 3 22 10 5 7 38–26 35 Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 141 8 2 4 23–15 26 Спыненне існавання
  • 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.