Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996
Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996 6-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў трэцяй лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 28 красавіка — 10 лістапада 1996 |
Колькасць удзельнікаў | 29 |
Гарады | 25 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) Вейна (Магілёўскі раён) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 392 |
Бамбардзір(ы) | Мікалай Рындзюк (БАТЭ) (28 мячоў) |
← 1995 1997 → |
Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 1996-га года. Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б. Першапачаткова ў турніры ўдзельнічалі 30 каманд (па 15 у кожнай падгрупе), але ў першым крузе са спаборніцтваў групы Б знялася каманда «Будаўнік» з Полацка (усе матчы з яе ўдзелам былі ануляваны), а падчас другога круга зняўся шклоўскі «Спартак» (усім, хто не паспеў з ім згуляць, прысуджана тэхнічная перамога 3:0). Пераможца кожнай падгрупы і пераможца стыкавых матчаў паміж клубамі, якія занялі другое месца ў падгрупах, складалі тройку, якая атрымоўвала павышэнне ў Другую лігу. У падгрупах А і Б перамаглі адпаведна барысаўскі БАТЭ і ФК «Вейна» з Магілёўскага раёна, якія разам з пераможцам стыкавых матчаў рагачоўскім «Дняпро» прайшлі ў дывізіён вышэй.
Турнірная табліца
[правіць | правіць зыходнік]Падгрупа А
[правіць | правіць зыходнік]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | БАТЭ (Барысаў) | 28 | 25 | 2 | 1 | 79 − 10 | +69 | 77 | Выхад у Другую лігу |
2 | Белаазёрск | 28 | 22 | 2 | 4 | 53 − 23 | +30 | 68 | Стыкавыя матчы |
3 | МПКЦ-96 (Мінск) | 28 | 21 | 5 | 2 | 73 − 19 | +54 | 68 | |
4 | Аўтапровад (Шчучын) | 28 | 15 | 5 | 8 | 57 − 37 | +20 | 50 | |
5 | Верас (Высокая Ліпа) | 28 | 15 | 5 | 8 | 44 − 27 | +17 | 50 | |
6 | Граніт (Мікашэвічы) | 28 | 14 | 4 | 10 | 52 − 36 | +16 | 46 | |
7 | Нёман (Масты) | 28 | 14 | 3 | 11 | 53 − 52 | +1 | 45 | |
8 | АФВіС-РШВСМ (Мінск) | 28 | 12 | 6 | 10 | 28 − 34 | −6 | 42 | |
9 | Дынама-2 (Брэст) | 28 | 11 | 1 | 16 | 31 − 53 | −22 | 34 | |
10 | Ніва (Жыткавічы) | 28 | 7 | 4 | 17 | 37 − 66 | −29 | 25 | |
11 | Змена-01 (Ваўкавыск) | 28 | 7 | 2 | 19 | 24 − 53 | −29 | 23 | |
12 | Вертыкаль (Калінкавічы) | 28 | 5 | 7 | 16 | 24 − 47 | −23 | 22 | |
13 | Палессе (Лунінец) | 28 | 6 | 3 | 19 | 26 − 52 | −26 | 21 | |
14 | Нёман-2 (Гродна) | 28 | 4 | 4 | 20 | 30 − 51 | −21 | 16 | |
15 | Бераст (Брэст) | 28 | 4 | 3 | 21 | 20 − 71 | −51 | 15 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Падгрупа Б
[правіць | правіць зыходнік]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вейна (Магілёўскі раён) | 26 | 19 | 3 | 4 | 62 − 32 | +30 | 60 | Выхад у Другую лігу |
2 | Дняпро (Рагачоў) | 26 | 19 | 1 | 6 | 65 − 29 | +36 | 58 | Стыкавыя матчы |
3 | Зорка (Мінск) | 26 | 17 | 4 | 5 | 63 − 24 | +39 | 55 | |
4 | Энергетык (Новалукомль) | 26 | 15 | 4 | 7 | 45 − 38 | +7 | 49 | |
5 | Свіслач-Дах (Асіповічы) | 26 | 14 | 5 | 7 | 43 − 21 | +22 | 47 | |
6 | Палессе (Козенкі) | 26 | 14 | 4 | 8 | 50 − 30 | +20 | 46 | |
7 | Крышталь (Смалявічы) | 26 | 14 | 3 | 9 | 43 − 30 | +13 | 45 | |
8 | Энергія-ЦЭЦ-5 (Мар'іна Горка) | 26 | 9 | 3 | 14 | 34 − 48 | −14 | 30 | |
9 | Атака-Аўра-Д (Мінск) | 26 | 8 | 5 | 13 | 36 − 46 | −10 | 29 | |
10 | Колас (Чэрвень) | 26 | 8 | 4 | 14 | 36 − 60 | −24 | 28 | |
11 | Энергія (Жлобін) | 26 | 8 | 3 | 15 | 34 − 45 | −11 | 27 | |
12 | ЗЛіН (Гомель) | 26 | 6 | 6 | 14 | 35 − 43 | −8 | 24 | |
13 | Дняпро-2 (Магілёў) | 26 | 6 | 5 | 15 | 40 − 52 | −12 | 23 | |
14 | Спартак (Шклоў) | 26 | 0 | 0 | 26 | 9 − 97 | −88 | 0 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Стыкавыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]- 6 лістапада: Белаазёрск — Дняпро (Рагачоў) 1:0
- 10 лістапада: Дняпро (Рагачоў) — Белаазёрск 2:0
Месца ў Другой лізе 1997 атрымаў «Дняпро».