ФК Капенгаген
Капенгаген | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | дацк.: Football Club København | |||
Мянушкі | дацк.: Løverne (Ільвы) | |||
Заснаваны | 1992 | |||
Горад | Капенгаген, Данія | |||
Стадыён |
Паркен, Данія Умяшчальнасць: 38 065 |
|||
Уладальнік | Parken Sport & Entertainment[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Суперліга | |||
2023/24 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Капенгаген» (дацк.: Football Club København) — дацкі футбольны клуб з горада Капенгаген, заснаваны ў 1992 годзе ў выніку аб’яднання клубаў «Капенгаген» і «ФКБ 1903». Выступае на стадыёне Паркен. З’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў Даніі (14 тытулаў чэмпіёна, 9 кубкаў і дзве перамогі ў Каралеўскай лізе). Галоўны супернік клуба — «Брондбю».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб «Капенгаген», у многіх адносінах, з’яўляецца як новым клубам, але з багатай гісторыяй, якой маецца больш чым за сто гадоў. Клуб з’яўляецца ўнікальным, бо з’яўляецца першым клубам у Скандынавіі, які прадстаўляе адразу два клубы: «Капенгаген Больклуб», найстарэйшы футбольны клуб у кантынентальнай Еўропе, які быў заснаваны ў 1876 годзе, і клуб «Больклуб 1903», які быў заснаваны ў 1903 годзе. Два капенгагенскія клубы аб’ядналі свае першыя каманды 1 ліпеня 1992 года, стварыўшы такім чынам новы клуб. «Капенгаген» выкарыстаў ліцэнзію клуба «Больклуб 1903», каб узяць удзел у Суперлізе, у той час як «Капенгаген Больклуб» стаў афіцыйнай рэзервовай камандай клуба. З аднаўленнем стадыёна Паркен, які таксама з’яўляецца хатняй арэнай зборнай Даніі, новы клуб ад самага пачатку распачаў выступы на сучасным стадыёне. «Капенгаген» адразу нацэльваўся на высокія мэты.
У гэты час клуб кіраваўся Бені Ёхансенам і адразу дора пачаў свае выступы. Клуб адразу ўзяў удзел у Кубку Інтэртота, збіўшы ў першым матчы швейцарскі «Грасхопер» з лікам 2:1[2]. У выніку капенгагенскі клуб атрымаў перамогу ў сваёй групе і атрымаўшы права на ўдзел у Кубку УЕФА, дзе, аднак, саступіў у супрацьстаянні з французскім «Асерам». У сезоне 1992/93 «Капенгаген» атрымаў перамогу ў айчыннам чэмпіянаце, на адзін пункт апярэдзіўшы «Одэнсэ» і на два — «Брондбю», які ў выніку стаў трэцім[3]. Ад сезона 1993/94 у клубе было шмат чаканняў, але сезон пачаўся з буйнога паражэння ад італьянскага «Мілана» ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. «Капенгаген» да зімовага перапынку абсталяваўся на трэцім месцы, але ўвесну клуб дагнаў лідара чэмпіянату клуб «Сількебарг». У перадапошнім матчы сезона гэтыя дзве каманды сустрэліся паміж сабой на стадыёне Паркен. Гульня, між тым, усталявала новы рэкорд наведвальнасці ў 26 679 чалавек[4]. «Капенгаген» перамог у матчы з лікам 4:1, тым самым клуб абышоў «Сількебарг» на адзін пункт і ўварваўся на першы радок, аднак у фінальнай гульні сезона атрымаў паражэнне ад «Одэнсэ» з лікам 3:2 і, у выніку, заняў толькі другое месца[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Данія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.transfermarkt.com/fc-kopenhagen/mitarbeiterhistorie/verein/190
- ↑ 01.07. F.C. København — Grasshoppers. F.C. Copenhagen
- ↑ Season 1992/93 — «We are the champions» Архівавана 11 жніўня 2009.. F.C. Copenhagen
- ↑ 05.06 °F.C. Copenhagen — Silkeborg IF. F.C. Copenhagen.
- ↑ Season 1993/94 — So near… — but so far! Архівавана 11 жніўня 2009.. F.C. Copenhagen.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Капенгаген
- Афіцыйны сайт (дацк.) (англ.)