Размовы:ФК ПАОК
Выгляд
ПАО́К ці ПА́АК? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:58, 26 жніўня 2015 (MSK)
П.А.О.К. :) Параграф 20:
3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх ... АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).
4. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ –– Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц’ух]), РІВШ –– дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (вымаўляецца [рыўш]). Yury Tarasievich (размовы) 15:19, 26 жніўня 2015 (MSK)
- ЮНЕ́СКА замест ЮНЕСКО, НА́ТА замест НАТО --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:54, 28 жніўня 2015 (MSK)
- Дакладнага правіла на напісанне і вымаўленне няма, таму не бачу сэнсу шукаць падводныя камяні і штосьці і мяняць. ПАОК усім зразумела, ПААК - не кожны і здагадаецца. НАТА - упершыню чую, крыніца не зашкодзіць.--Artsiom91 (размовы) 15:04, 28 жніўня 2015 (MSK)
- НАТА ў правілах згадваецца:
- § 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый 1. З вялікай літары пішуцца: ... Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА);
- § 41. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў ... Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з’яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, ЮНЕСКА, НАТА, АБСЕ, ДАІ, АІ-95, г.д., г.зн., стст.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:46, 28 жніўня 2015 (MSK)
- Дакладнага правіла на напісанне і вымаўленне няма, таму не бачу сэнсу шукаць падводныя камяні і штосьці і мяняць. ПАОК усім зразумела, ПААК - не кожны і здагадаецца. НАТА - упершыню чую, крыніца не зашкодзіць.--Artsiom91 (размовы) 15:04, 28 жніўня 2015 (MSK)