ФК Алімпіякос Пірэй
| Алімпіякос Пірэй | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Поўная назва | ΠΑΕ Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς | |||
| Заснаваны | 10 сакавіка 1925 | |||
| Горад | Пірэй, Грэцыя | |||
| Стадыён |
Караіскакіс Умяшчальнасць: 33 449[1] |
|||
| Уладальнік | Эвангелас Марынакіс[d] | |||
| Прэзідэнт | Эвангелас Марынакіс[d] | |||
| Галоўны трэнер | ||||
| Чэмпіянат | Суперліга | |||
| 2024/25 | 1 месца | |||
| Сайт | Афіцыйны сайт | |||
| ||||
«Алімпіякос» (грэч. Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 48-разовы чэмпіён Грэцыі, 29-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» самы паспяховы клуб у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама адна з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб выйграў Лігу канферэнцый у сезоне 2023/24, і ў тым самым сезоне каманда клуба да 19 гадоў выйграла Моладзевую лігу УЕФА. Таксама двойчы дасягаў чвэрцьфіналу, у Лізе чэмпіёнаў сезона 1998/99 і Кубка кубкаў сезона 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.
Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі спрадвечных ворагаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дынасам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэі ў 1925, 1926, 1927 гадах[2]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "G. Karaiskakis" Stadium (англ.). olympiacos.org. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2025. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Peiraias Regional Championship RSSSF.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Алімпіякос Пірэй- Афіцыйны сайт