ФК Санкт-Паўлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Санкт-Паўлі
FC St Pauli.png
Поўная назва Fußball-Club St. Pauli von 1910 e.V.
Заснаваны 15 мая 1910
Горад Гамбург, Германія
Стадыён Мілернтор
Умяшчальнасць: 29 546
Прэзідэнт Оке Гётліх[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2021/22 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Санкт-Паўлі» (ням.: St. Pauli) — нямецкі футбольны клуб з горада Гамбург. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клуба пакуль вельмі сціплыя дасягненні, ён мае вялікую фанацкую падтрымку — пераважна сярод людзей з левымі палітычнымі поглядамі, як на радзіме, так і ва ўсім свеце.

Футбольны клуб уваходзіць у склад аднайменнага спортклуба. Апроч футбольнай каманды, ў складзе клуба ёсць секцыі рэгбі, боўлінга, бокса, веласпорту, настольнага тэніса, амерыканскага футбола, шахмат і іншых. Такім чынам, спартыўнае таварыства налічвае 8 000 удзельнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны 15 мая 1910 года, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924, калі адкалолася ад спартыўнага грамадства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 года «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зменным поспехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Прычынай такой нестабільнасці была адсутнасць трэнера. Першыя два сезоны пасля заканчэння вайны (1945/1946 і 1946/1947) клуб правёў у Гарадской Лізе Гамбурга. Наступныя 16 сезонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Оберліга Норд». З 1963 па 1974 — у Рэгіяналлізе Норд, з 1974 па 1977 — у новаўтворанай Другой Бундэслізе Норд. У сезоне 1977/1978 каманда выйшла ў Першую Бундэслігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў класе. Пасля дэбютнага сезону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы перыяд — з 1988 па 1991 гады. Самае «важкае» дасягненне — 10 месца ў сезоне 1988/1989.

У 2006 годзе «Санкт-Паўлі» ў Кубку Германіі дайшоў да паўфіналу. У 2007 годзе клуб вярнуўся ў другі дывізіён, дзе правёў два сезоны, і, па выніках сезону 2009/10 ізноў забяспечыў сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футбола.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на студзень 2021 года.

Паз. Імя Нар.
Брамнікі
1 Германія Бр Дэніс Смарш 1999
21 Аўстрыя Бр Дэян Стаянавіч 1993
33 Германія Бр Свенд Бродэрсен 1997
Абаронцы
2 Швецыя Аб Себасцьян Ольсан 1993
3 Уэльс Аб Джэймс Лоўрэнс 1992
4 Германія Аб Філіп Цырайс 1993
6 Германія Аб Крыстафер Аверар Капітан каманды 1992
15 Германія Аб Даніэль Бубала 1990
19 Германія Аб Лука-Мілан Цандэр 1995
23 Рэспубліка Косава Аб Леарт Пакярада 1994
24 Нарвегія Аб Торэ Рэгініусен 1986
27 Германія Аб Мерт Куюджу 2000
28 Германія Аб Марвін Зенгер 2000
32 Германія Аб Янес Вікгоф 2000
Паўабаронцы
5 Германія ПА Марвін Кноль 1990
7 Германія ПА Кевін Ланкфард 1998
8 Уругвай ПА Радрыга Саласар 1999
Паз. Імя Нар.
Паўабаронцы
10 Германія ПА Крыстафер Бухтман 1992
11 Германія ПА Максіміліян Дытген 1995
12 Японія ПА Ро Міяіці 1992
13 Германія ПА Лукас Дашнер 1998
14 Нігерыя ПА Афіз Арэму 1999
18 Швецыя ПА Эрык Сміт 2001
20 Германія ПА Фін Оле Бекер 2000
26 Германія ПА Рыка Бенатэлі 1992
29 Германія ПА Крысціян Віет 1999
36 Германія ПА Луіс Кордэс 1999
38 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Леан Флах 2001
Германія ПА Якаб Мюнцнер 2000
Нападнікі
9 Аўстрыя Нап Гвіда Бургшталер 1989
16 Данія Нап Сімон Мак’енак 1990
17 Германія Нап Даніэль-Кафі К’ерэ 1996
22 Егіпет Нап Амар Мармуш 1999
34 Германія Нап Ігар Матанавіч 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]