Перайсці да зместу

ФК Херэнвен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Херэнвен
SC Heerenveen logo.svg
Поўная назва Sportclub Heerenveen
Заснаваны 20 ліпеня 1920
Горад Херэнвен, Нідэрланды
Стадыён Абэ Ленстра
Умяшчальнасць: 26 800
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Херэнвен» (нідэрл.: Sportclub Heerenveen, фрыз.: Sportklub It Hearrenfean) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Херэнвена. Заснаваны ў 1920 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрландаў 2009 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дружына «Херэнвену» ў 1950 годзе.

Футбольны клуб «Херэнвен» быў заснаваны 20 ліпеня 1920 года ў аднайменным горадзе, які адносіцца да рэгіёна Фрысландыя[1]. Каманда двойчы змяняла свой назва спачатку на «Спартаан», а потым у 1922 годзе на варыянт «Херэнвен»[1]. У час нямецкай акупацыі Нідэрландаў клуб тры разы запар ставаўся чэмпіёнам Поўначы Нідэрландаў. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны клуб яшчэ шэсць разоў запар быў чэмпіёнам Поўначы, дамінаванне «Херэнвена» ў гэты перыяд было дасягнута дзякуючы выступам за клуб легендарнага фрызаўскага іграка Абэ Ленстра[1]. На перыяд Ленстры прыпадае неверагодная перамога «Херэнвена» над амстэрдамскім «Аяксам» у адной з самых вядомых гульняў у гісторыі нідэрландскага футболу[2]. Трываючы паражэнне з лікам 1:5 за 25 хвілін да канца, фрызская каманда здолела забіць сталічнаму клуба 5 мячоў у атрымаць перамогу з лікам 6:5[2].

У 1950-я гады «Херэнвен» страціў статус дамінуючага клуба ў рэгіёне, а пасля ўладкавання прафесійнага статуса нідэрландскага футболу Ленстра далучыўся да складу клуба «Энсхедэ». Да канца дзесяцігоддзя «Херэнвен» гуляў у Ээрстэдывізіі, аднак у хуткім часе клуб апусціўся на дывізіён ніжэй. У 1969—1970 гадах фрызскі клуб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне і вярнуўся ў Ээрстэдывізію, дзе на працягу двух сезонаў у 1970-я гады быў блізкі да выхаду ў Эрэдывізію[1]. Да 1974 года клуб апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы, і каб забяспечыць яго выжыванне, ён быў падзелены на аматарскую і прафесійную секцыі.

У 1980-я гады клуб двойчы прасунуўся ў стадыю плэй-оф, але беспаспяхова абодва разы. Урэшце «Херэнвен» дасягнуў Эрэдывізіі ў 1990 годзе, стаўшы першым фрызскім клубам, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню. У дадатак дружыну ўзначальваў на той час фрызскі трэнер Фопэ дэ Гаан. Дэбютны сезон у Эрэдывізіі апынуўся няўдалым, бо клуб адразу страціў сваё месца ў элітным дывізіёне. У 1993 годзе «Херэнвен» дасягнуў фіналу Кубка Нідэрландаў, калі на той час яшчэ быў клубам другога дывізіён[2]. Фрызы атрымалі паражэнне з лікам 6:2. У тым жа годзе клуб з поўначы краіны вярнуўся ў Эрэдывізію. Праз год каманда пераехала на новы стадыён імя Абэ Ленстра, названы ў гонар былога выбітнага іграка клуба. У 1997 годзе «Херэнвен» зноў прасунуўся да фіналу кубка краіны, але другі раз трываў паражэнне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Актуальны на 10 лютага 2024 года
Паз. Імя Нар.
2 Сцяг Нідэрландаў Аб Дэнзэл Хал 2001
4 Сцяг Нідэрландаў Аб Свен ван Бек (капітан) 1994
5 Сцяг Польшчы Аб Павел Бахневіч 1996
6 Сцяг Нідэрландаў Аб Сыб ван Отэле 2002
7 Сцяг Германіі Аб Матс Кёлерт 1998
9 Сцяг Нарвегіі Нап Даніэль Карльсбак 2003
10 Сцяг Кіпра Нап Лаізас Лаізу (ар. Амонія) 2003
11 Сцяг Нідэрландаў ПА Пеле ван Амерсфорт 1996
13 Сцяг Нідэрландаў Бр Мікі ван дэр Харт 1994
14 Сцяг Англіі ПА Чарлі Уэбстэр (ар. Чэлсі) 2004
15 Сцяг Ірака Аб Хусейн Алі 2002
17 Сцяг Нідэрландаў Нап Чэ Нюнелі 1999
18 Сцяг Малдовы Нап Іон Нікалаеску 1998
Паз. Імя Нар.
19 Сцяг Швецыі ПА Сіман Ульсан 1997
20 Сцяг Нарвегіі Нап Асамэ Саграўі 2001
21 Сцяг Нідэрландаў ПА Джэнара Нюнюметэ 2002
22 Сцяг Нідэрландаў Бр Бернт Клявербур 2005
23 Сцяг Нідэрландаў Бр Ян Бекема 1996
24 Сцяг Швецыі Нап Патрык Волемарк (ар. Феенорд) 2001
25 Сцяг Нідэрландаў Аб Натан Тжо-А-Он (ар. Суонсі Сіці) 2001
26 Сцяг Марока ПА Анас Тагіры 1995
28 Сцяг Нідэрландаў ПА Люўк Броўверс (ар. Утрэхт) 1998
33 Сцяг Нідэрландаў ПА Том Гае 1995
44 Сцяг Нідэрландаў Бр Андрыс Ноперт 1994
45 Сцяг Нарвегіі Аб Олівер Браўдэ 2004

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Эрэдывізія чэмпіянату Нідэрландаў па футболе