Іон Нікалаеску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Іон Нікалаеску
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 верасня 1998(1998-09-07)[1] (21 год)
Грамадзянства Flag of Moldova.svg Малдова
Рост 184 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2016 — 2018 Малдова Зімбру (Кішынёў) 25 (5)
2016 — 2017   Малдова Зімбру-2 (Кішынёў) 37 (13)
2018 — Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (0)
2020 —   Беларусь Віцебск
Нацыянальная зборная**
2016 Малдова Малдова (да 19) 2 (0)
2018 — Малдова Малдова (да 21) 1 (0)
2018 — Малдова Малдова 7 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 студзеня 2020.

Іон Нікалаеску (нар. 7 верасня 1998, Кішынёў, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Віцебск» (у арэндзе з салігорскага «Шахцёра») і нацыянальнай зборнай Малдовы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кішынёўскага «Зімбру», дэбютаваў у камандзе 20 мая 2016 года ў матчы супраць «Акадэміі», выйшаўшы на замену ў другім тайме. Выступаў таксама за другую каманду «Зімбру-2». У сезоне 2018 года замацаваўся ў асноўным складзе першай каманды, у 12 матчах забіў 5 галоў.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў звычайна выхадзіць на замену. У першай палове 2019 года працягваў выкарыстоўвацца як ігрок ратацыі, а з чэрвеня стаў выступаць за дубль.

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Малдовы.

8 верасня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга (0:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]