Факарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спадарожнікавы фотаздымак Факаравы

Факарава (Fakarava) або атол Вітгенштэйна — атол у архіпелагу Туамоту (Французская Палінезія). Мае форму прамавугольніка, даўжыня якога складае каля 60 км, а шырыня — 25 км. Другі па плошчы пасля Рангіроа атол Туамоту. Даўжыня лагуны — каля 56 км, шырыня — 20 км.

Востраў быў адкрыты падарожнікам Ф. Ф. Белінсгаўзенам у 1849 г. Першая каталіцкая царква на Факарава з'явілася ў 1850 г. У канцы 19 ст. на атолу размяшчаліся многія адміністрацыйныя ўстановы Туамоту.