Французская Палінезія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Французская Палінезія
Porinetia Farani (таіцянск.)
Polynésie française (франц.)
Flag of French Polynesia.svg Герб Французскай Палінезіі
Сцяг Французскай Палінезіі Герб Французскай Палінезіі
Location French Polynesia.png
Дэвіз: «Tahiti Nui Mare’are’a»
Дзяржаўны гімн Французскай Палінезіі
Афіцыйная мова французская
Сталіца Папеэтэ
Найбуйнейшы горад Папеэтэ
Форма кіравання Заморская супольнасць Францыі
Прэзідэнт
Вярхоўны камісар
Аскар Тэмару
Рычард Дыдзье
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

4167 км²
12%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

287 032 чал.
75 чал./км²
Валюта Французскі ціхаакіянскі франк
Інтэрнэт-дамены .pf
Тэлефонны код +689
Часавыя паясы -10

Французская Палінезія (фр.: Polynesie francaise, па-таіцянску: Porinetia Farani) — заморская супольнасць Францыі. Размешчаная ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Сталіца — Горад Папеэтэ.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Не маючы ні адной сухапутнай мяжы, Французская Палінезія праз мора мяжуе з Кірыбаці — на паўночным захадзе, астравамі Піткэрн — на ўсходзе, астравамі Кука — на захадзе.

У Французскай Палінезіі прыблізна 130 астравоў, якія ўваходзяць у склад 5 архіпелагаў: астравы Гамб'е, Маркізскія астравы, астравы Таварыства, Туамоту і астравы Тубуаі. Плошча — 4,167 км2, з якой 3,660 км2 сушы і 507 км2 воднай паверхні.

Большасць астравоў Французскай Палінезіі маюць вулканічнае паходжанне, частка — каралавае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заселена палінезійцамі ў канцы I-га тысячагоддзя да н.э. — I-м тысячагоддзі н.э. На момант з'яўлення еўрапейцаў найбольшага ўзроўню цывілізацыі дасягнулі жыхары астравоў Таварыства, дзе ўзнік шэраг дзяржаўных утварэнняў. У 1595 г. іспанскі мараплавацель А.Менданья дэ Нейра адкрыў Маркізскія астравы, у 1722 г. галандзец Я.Рогевен — некаторыя з астравоў Таварыства, у 1767 г. брытанец С.Уоліс — востраў Таіці, у 1777 г. капітан Дж. Кук — астравы Тубуаі. Да пачатку XIX ст. таіцянскія правадыры з роду Памарэ стварылі дзяржаву, якая ўключала астравы Таварыства, Тубуаі і частку астравоў Туамоту. З пачатку XIX ст. тут з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1842 г. астравы абвешчаны французскімі пратэктаратамі, якія ў 1885 г. аб'яднаны ў адзіную калонію «Французскія ўладанні ў Акіяніі» (з 1958 г. — Французская Палінезія), у 1895 годзе ў склад калоніі ўключана тэрыторыя Каралеўства Хуахіне. З 1946 г. — заморская тэрыторыя Францыі. У 1957 г. створана Тэрытарыяльная асамблея Французскай Палінезіі. З 1960-х гадоў месца правядзення французскіх ядзерных выпрабаванняў (у 1966 г. першы выбух на атоле Муруроа). У 1977 г. атрымала ўнутранае самакіраванне, з 1996 г. мае статус аўтаномнай тэрыторыі Францыі.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта Французскай Палінезіі

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]