Перайсці да зместу

Факультэт англійскай мовы МДЛУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт англійскай мовы МДЛУ
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Заснаваны 1948
mslu.by/fen/

Факультэт англійскай мовы МДЛУ — адзін з факультэтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Станам на 2024 год навучаецца каля 2300 студэнтаў на дзённай форме і каля 850 на завочнай. На пяці кафедрах працуюць больш 130 выкладчыкаў. Ажыццяўляецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Сучасныя замежныя мовы» (англійская мова і другая замежная мова) і «Лінгвістычная адукацыя» (англійская мова). У якасці другой замежнай мовы вывучаюцца нямецкая, французская, іспанская, італьянская, польская, кітайская, карэйская, арабская, турэцкая, шведская, японская мовы[1].

Факультэт англійскай мовы заснаваны ў 1948 годзе. Першым дэканам стаў Аляксандр Пятровіч Шлопак. На першы курс факультэта ў год стварэння было залічана 88 студэнтаў. Навучанне забяспечвала кафедра англійскай мовы ў складзе 13 выкладчыкаў[1].

  • Кафедра фанетыкі англійскай мовы
  • Кафедра замежнай літаратуры
  • Кафедра гісторыі і граматыкі англійскай мовы
  • Кафедра лексікалогіі і стылістыкі англійскай мовы
  • Кафедра тэорыі і практыкі англійскай гаворкі
  1. а б О факультете. mslu.by. Праверана 22 ліпеня 2024.
  2. Кафедры. mslu.by. Праверана 22 ліпеня 2024.