Лінгвагуманітарны каледж
Лінгвагуманітарны каледж (ЛГК) | |
---|---|
![]() | |
Дата заснавання | 1983 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | 220005, г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60-Б |
mslu.by/lgk | |
УА Лінгвагуманітарны каледж пры МДЛУ (руск.: УО "Лингвогуманитарный колледж" при МГЛУ) — сярэдне спецыяльная ўстанова адукацыі ў Мінску. Размешчаны па вул. Прытыцкага, 60-Б
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1983 годзе было заснавана Мінскае педагагічнае вучылішча № 2.[1]
У 1993 годзе вучылішча было пераназвана ў Мінскі педагагічны каледж. А ў 1996 годзе ён становіцца Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1998 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта перайменаваны ў Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 1[1].
У 2004 годзе рэарганізаваны ў «Педагагічны каледж» УА МДЛУ, з 2006 года — «Лінгвагуманітарны каледж» УА МДЛУ[1].
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Спецыяльнасць | Кваліфікацыя | Падрабязней |
---|---|---|
Замежная мова | Настаўнік | Англійская і нямецкая мовы[1] |
Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання | Сакратар-рэферэнт[1] | |
Лінгвістычнае забеспячэнне сацыякультурнай дзейнасці | Арганізатар сацыякультурнай дзейнасці | З веданнем замежнай мовы[1] |
Выпускнікі Лінгвагуманітарнага каледжа маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучання ў МДЛУ на ўсе спецыяльнасці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў МДЛУ.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 1979) — беларуская пісьменніца.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Лингвогуманитарный колледж МГЛУ Архівавана 5 верасня 2016. на сайце Budny.by
Спысылкі[правіць | правіць зыходнік]
- mslu.by/lgk — афіцыйны сайт Лінгвагуманітарнага каледжа