Факультэт вытворчых тэхналогій ВДТУ
Выгляд
Факультэт вытворчых тэхналогій | |
---|---|
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | |
Адрас | Беларусь, Віцебск, Маскоўскі праспект, 72 |
Факультэт вытворчых тэхналогій — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт заснаваны 1 лютага 2017 года на базе канструктарска-тэхналагічнага факультэта, арганізаванага ў чэрвені 1987 года ў выніку зліцця двух факультэтаў: «Швацкай вытворчасці» і «Абутковай вытворчасці».
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Метралогія, стандартызацыя і сертыфікацыя
- Вытворчасць адзення, абутку і скургалантарэйных вырабаў
- Вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў
- Таваразнаўства і экспертыза тавараў
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Канструяванне і тэхналогія адзення і абутку
- Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў
- Тэхнічнае рэгуляванне і таваразнаўства
- Экалогія і хімічныя тэхналогіі
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Віталь Канстанцінавіч Смялкоў (1997—? — дэкан канструктарска-тэхналагічнага факультэта)
- Валянціна Цімафееўна Галубкова (2009—2015 — дэкан канструктарска-тэхналагічнага факультэта)
- Рыта Мікалаеўна Томашава (з 2015)