Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны
| Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны | |
|---|---|
| Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны | |
| | |
| Дэкан | Станіслаў Аляксандравіч Чаропка |
| Адрас | Беларусь, Гомель, вул. Кірава, 119 |
| history.gsu.by | |
Факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1944 годзе як гістарычны факультэт. Пасля выпуску 1956 года падрыхтоўка гісторыкаў ва ўніверсітэце прыпынілася. У 1969 годзе ў рамках гісторыка-філалагічнага факультэта створана гістарычнае аддзяленне і аднавілася падрыхтоўка гісторыкаў. З 1988 года — самастойны факультэт. У 1991 годзе на факультэце створана юрыдычнае аддзяленне. У 1992 годзе арганізавана кафедра гісторыі Беларусі і факультэт перайменаваны ў гісторыка-юрыдычны. З ліпеня 1998 года падзелены на два самастойныя факультэты — гістарычны і юрыдычны. У 2021 годзе гістарычны факультэт перайменаваны ў факультэт гісторыі і міжкультурных камунікацый.
Станам на кастрычнік 2026 года, у структуры факультэта 4 кафедры, грамадская кафедра хрысціянскай культуры, археалагічны музей-лабараторыя.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Іванавіч Старавойтаў (1988—1992, 1992—1998 — як дэкан гісторыка-юрыдычнага факльтэта, 1998—2004)
- Мікалай Мікалаевіч Мязга (2004—2019)
- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (з 2019)