Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны
Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны | |
---|---|
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны | |
Заснаваны | 1930 |
Дэкан | Сяргей Пятровіч Жогаль |
Адрас | Беларусь, г. Гомель |
math.gsu.by |
Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 кастрычніка 1930 года ў Гомелі быў адкрыты аграпедагагічны інстытут Наркамата асветы БССР з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі два аддзяленні:
- фізіка-тэхнічнае (выпускнікі гэтага аддзялення выкладалі і матэматыку);
- хіміка-біялагічнае.
Першы набор склаў 100 чалавек, з якіх палова паступіла на фізіка-тэхнічнае аддзяленне. Асобы з сярэдняй адукацыяй прымаліся без уступных экзаменаў. Заняткі пачаліся 2 кастрычніка 1930 года. Інстытут размяшчаўся ў розных памяшканнях, фізіка-тэхнічнае аддзяленне знаходзілася ў памяшканні на вуліцы Ланге.
Першы выпуск адбыўся ў 1932 годзе, а ў 1933 годзе інстытут быў рэарганізаваны і створаны Гомельскі педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, у складзе якога і ўтварыўся фізіка-матэматычны факультэт.
1 мая 1969 года Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў ператвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. На базе фізіка-матэматычнага факультэта педінстытута створаны фізічны і механіка-матэматычны факультэты.
У верасні 1977 года механіка-матэматычны факультэт быў перайменаваны ў матэматычны факультэт[1].
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра матэматычных праблем кіравання і інфарматыкі
- Вылічальнай матэматыкі і праграмавання
- Кафедра алгебры і геаметрыі
- Матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў
- Фундаментальнай і прыкладной матэматыкі
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання». Кваліфікацыя: Інжынер-сістэмны праграміст.
- «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Кваліфікацыя: Інжынер-праграміст.
- «Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы)». Кваліфікацыя: Матэматык-эканаміст.
- «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст.
- «Прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
- «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка аспірантаў па наступных спецыяльнасцях:
- Рэчаісны, камплексны і функцыянальны аналіз
- Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
- Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
- Вылічальныя машыны, комплексы і камп’ютарныя сеткі.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Я. С. Аляхновіч (1930—1934)
- А. А. Штэрн (1934—1936)
- В. Д. Глатэнка (1936—1956)
- С. П. Нікіцін (1957)
- В. Д. Глатэнка (1958—1963)
- Мікалай Аляксандравіч Ялецкі (1963—1970)
- Анісім Антонавіч Юшчанка (1970—1973)
- Леў Якаўлевіч Палякаў (1973—1975)
- Уладзімір Фёдаравіч Філіпцоў (1975—1987)
- Міхаіл Васільевіч Селькін (1987—1990)
- Уладзімір Васілевіч Арлоў (1990—2004)
- Сяргей Пятровіч Жогаль (з 2004)