Перайсці да зместу

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (19911992)[1]
  • Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (19941997)[1]
Выява лагатыпа
Эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства народнай адукацыі БССР
Штаб-кватэра 220010, Мінск, вул. Савецкая, д. 9
53°53′42″ пн. ш. 27°32′36″ у. д.HGЯO
Міністр Андрэй Іванец
Сайт edu.gov.by

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.

  • Міністр адукацыі
  • Прэс-сакратар
  • Першы намеснік Міністра
    • Упраўленне навукі і інавацыйнай дзейнасці
    • Галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі
      • Упраўленне вышэйшай адукацыі
      • Упраўленне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
      • Аддзел дадатковай адукацыі дарослых
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі
      • Упраўленне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы
      • Упраўленне па справах моладзі
  • Намеснік Міністра
    • Галоўнае ўпраўленне агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі
      • Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі
      • Упраўленне дашкольнай адукацыі
  • Намеснік Міністра
    • Упраўленне развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы сістэмы адукацыі
    • Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці
    • Аддзел кантролю, справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
    • Галоўнае ўпраўленне эканомікі адукацыі
      • Упраўленне планавання і фінансавання бюджэтных выдаткаў
      • Аддзел аплаты і нарміравання штатнай колькасці
      • Аддзел планавання і аналізу пазабюджэтнай дзейнасці
  • Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы
  • Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва
  • Юрыдычны аддзел
  • Грамадскія арганізацыі і саветы
  • Дэпартамент кантролю якасці адукацыі

Падпарадкаваныя арганізацыі[3]

[правіць | правіць зыходнік]
  • распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
  • ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
  • парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
  • забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
  • узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
  • нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
  • агляд парадкавання аховы дзяцей;
  • папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
  • міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.
  • запыт звестак ва ўстановах;
  • стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
  • стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
  • правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
  • правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
  • удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
  • узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[5].

Створана 19 жніўня 1991 шляхам перайменавання Міністэрства народнай адукацыі БССР як Міністэрства народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.[1] 10 студзеня 1992 перайменавана ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.[1] 23 верасня 1994 пераўтворана ў Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.[1] 3 11 студзеня 1997 — пад сучаснай назвай.[1]

# Фота Прозвішча Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Кіраўнік дзяржавы
1 No image available Віктар Анатольевіч Гайсёнак 16 студзеня 1992 1994 Станіслаў Шушкевіч
Мечыслаў Грыб
2 No image available Васіль Іванавіч Стражаў 26 жніўня 1994 2001 Аляксандр Лукашэнка
3 No image available Пётр Іванавіч Брыгадзін 2001 2003
4 No image available Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў 6 жніўня 2003 29 снежня 2010
5 No image available Сяргей Аляксандравіч Маскевіч 29 снежня 2010 27 снежня 2014
6 No image available Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў 27 снежня 2014 15 снежня 2016
7 No image available Ігар Васільевіч Карпенка 15 снежня 2016 13 снежня 2021
8 No image available Андрэй Іванавіч Іванец 10 лютага 2022