Факультэт завочнага навучання Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Факультэт завочнага навучання Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 1994
Месцазнаходжанне
Адрас г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25
Тэлефон +375(017)340-71-89

Факультэт завочнага навучання Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт завочнага навучання з’яўляецца правапераемнікам факультэта завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Вышэйшага пажарна-тэхнічнага вучылішча МУС Рэспублікі Беларусь, які быў створаны ў 1994 годзе. Навучанне ажыццяўлялася па спецыяльнасці «Пажарная тэхніка і бяспека».

У 1999 годзе структурнае навучальнае падраздзяленне перанайменавана ў факультэт завочнага навучання і на факультэце арганізавана падрыхтоўка спецыялістаў па новай спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый».

З 2007 года на факультэце завочнага навучання праводзіцца падрыхтоўка замежных студэнтаў Азербайджанскай Рэспублікі па спецыяльнасці 1-94 01 01 «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый».

5 ліпеня 2011 года адбыўся 16-ы выпуск спецыялістаў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у колькасці 145 чалавек. З пачатку адкрыцця спецыяльнасці па завочнай форме навучання падрыхтавана 1025 чалавек. У 2011 годзе набор на завочную форму навучання склаў 121 чалавек.

У наш час на факультэце навучаецца 5 курсаў, на кожным курсе навучэнцы падзелены на навучальныя групы. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца, у першую чаргу, для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама для міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў[1].

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый»
  • «Пажарная і прамысловая бяспека»

Начальнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Віталевіч Баранаў

Зноскі