Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
(УГА МНС РБ)
Заснаваны 1933
Год рэарганізацыі 2016
Тып Дзяржаўны
Начальнік Палявода Іван Іванавіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220118 Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25
Сайт [1] [2]

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь (УГА МНС РБ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне пажарнай бяспекі і абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Універсітэт з'яўляецца членам еўрапейскай асацыяцыі вышэйшых навучальных устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і прафесійную падрыхтоўку кадраў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны (European Fire Service Colleges Associations — EFSCA).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 27 верасня 1933 года, калі на базе пажарнай каманды г. Мінска была адкрыта Пажарна-тэхнічная школа па падрыхтоўцы каманднага складу пажарнай аховы.
  • У 1992 годзе ўстанова рэарганізавана ў вышэйшую навучальную ўстанову, якая з 2000 года насіла назву «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»
  • У 2016 годзе ствараецца універсітэт шляхам аб'яднання Камандна-інжынернага інстытута з іншымі навучальнымі ўстановамі МНС Рэспублікі Беларусь — Гомельскім інжынерным інстытутам і Інстытутам перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўлялі навучанне па аднолькавых або роднасных спецыяльнасцях[1].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Казачэнка Аляксей Захаравіч (1933—1937)
  • Герасімаў Сямён Іванавіч (1937—1939)
  • Лапатухін Генух Залмовіч (1939—1941)
  • Аляшкевіч Андрэй Данілавіч (1944—1948)
  • Шахваростаў Аляксандр Мікалаевіч (1948—1953)
  • Уткін Апалінарыя Платонавіч (1953—1959)
  • Бранавец Павел Акімавіч (1959—1971)
  • Лубінскі Віктар Адамавіч (1971—1973)
  • Рубчэня Аляксандр Якаўлевіч (1973—1981)
  • Кулакоўскі Барыс Леанідавіч (1981—1984)
  • Вараб'ёў Уладзімір Клавдиевич (1984—2005)
  • Ласута Генадзь Фёдаравіч (2006—2009)
  • Палявода Іван Іванавіч (з 2009)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]