Наталля Віктараўна Галіноўская
Наталля Віктараўна Галіноўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2017) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Наталля Віктараўна Галіноўская (нар. 8 мая 1975, г. Гомель) — беларускі ўрач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (2017), прафесар (2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1998; аспірантура, спецыяльнасць «Нервовыя хваробы», 2002).
Працавала ў Навукова-даследчым інстытуце медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (2003—2005; з 2004 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі пры наступствах неўралагічных захворванняў); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2002 і з 2005; у 2007—2017 — дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі і псіхіятрыі, з 2017 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, і адначасова прафесар кафедры).
Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні (інсульт, часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту); аўтаімунныя захворванні нервовай сістэмы; нейрафізіялогія; нейрапсіхалогія; нейрарэабілітацыя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2018).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Преходящие нарушения мозгового кровообращения: клинико-патогенетические особенности : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.11 : защищена 05.05.2017 : утверждена 06.12.2017 / Галиновская Наталья Викторовна. — Минск, 2017.
- Психовегетативный статус при ишемических повреждениях головного мозга / Н. В. Галиновская, Н. Н. Усова, Л. А. Лемешков. — Гомель, 2015.
- Преходящие нарушения мозгового кровообращения: особенности патогенеза, клинических проявлений, возможности диагностики и лечения / Н. В. Галиновская, В. Б. Смычек. — Гомель, 2019.
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГДМУ
- Неўролагі Беларусі