Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова
Заснаваны 1998
Дэкан Дзмітрый Аляксандравіч Рагаўцоў
Адрас 212022 Беларусь, г. Магілёў, вул. Ленінская, 35
Тэлефон +375 222 25 07 20
fep.msu.by

Факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова — адзін з факультэтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе на базе гістарычнага факультэта адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне», а з 1 снежня гэтага ж года распачаў сваю дзейнасць эканамічны факультэт, што з’явілася адной з падстаў атрымання навучальнай установай статусу класічнага ўніверсітэта.

У 1999 годзе факультэт пашырыўся яшчэ адкрыццём новых спецыяльнасцей — «Правазнаўства» і «Сацыялогія». У гэтым жа годзе на завочным аддзяленні пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасцях «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне» і «Правазнаўства».

28 чэрвеня 2001 года рашэннем Савета ўніверсітэта факультэт змяніў сваю назву на «Факультэт экономікі і права».

З 2004 года на факультэце адкрыліся новыя спецыяльнасці: «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (дзённае і завочнае навучанне), «Менеджмент» (дзённая форма навучання).

У 2013 годзе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне», а ў 2015 годзе па спецыяльнасці «Эканамічнае права»[1]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

У склад факультэта эканомікі і права ўваходзяць чатыры кафедры:

  • Кафедра эканомікі і кіравання. Раней была кафедра эканамічнай тэорыі, створана ў 1986 годзе.
  • Кафедра паліталогіі і сацыялогіі. Была створана ў 1995 годзе на аснове кафедры паліталогіі (існавала з 1991 года).
  • Кафедра крымінальнага права і крымінальнага працэсу. Створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства.
  • Кафедра грамадзянскага і гаспадарчага права. Была таксама створана ў верасні 2012 года на базе кафедры правазнаўства.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • «Правазнаўства»
  • «Сацыялогія»
  • «Бізнес-адміністраванне»
  • «Эканамічнае права»
  • «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]