Фасфен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкае прадстаўленне фасфенаў, выкліканых механічным ціскам на сятчатку

Фасфен (ад стар.-грэч.: φῶς — святло і φαίνω — паказваю, выяўляю) — зрокавае адчуванне, якое ўзнікае ў чалавека без уздзеяння святла на вока.

Фасфены могуць узнікаць праз уздзеянне на зрокавую сістэму на яе розных узроўнях: механічным уздзеяннем (націск на закрытае вока, напрыклад), моцнымі магнітнымі палямі, хімічнымі рэчывамі, электрычным узбуджэннем сятчаткі праз прыкладзеныя да скроняў электроды, а таксама шляхам непасрэднага электрычнага ўзбуджэння зрокавых цэнтраў кары галаўнога мозгу.

Колер і форма фасфенаў бывае самая разнастайная, але ў большасці выпадкаў яны маюць слабыя сіняватыя, зеленаватыя, жаўтлявыя і аранжавыя адценні і простыя формы (кропкі, кругі, кароткія лініі), а таксама фігуры чагосьці бачанага раней.

Пры ўзбуджэнні зрокавых цэнтраў кары галаўнога мозгу чалавек перастае бачыць наваколле і назірае толькі рухомыя плямы святла, якія перамяшчаюцца сінхронна са зменай кірунку погляду.

Узбуджэнне некалькіх суседніх абласцей кары прыводзіць да з’яўлення фасфенаў у выглядзе пэўных геаметрычных формаў.

Сляпыя ад нараджэння не бачаць фасфенаў. Аслеплы ж чалавек, як правіла, можа назіраць іх пры штучным узбуджэнні. На падставе гэтага лічыцца магчымым стварэнне зрокавых пратэзаў са штучным узбуджэннем фасфенаў.

У шэрагу выпадкаў фасфены назіраюцца і на святле, змешваючыся з бачнай карцінай і выклікаючы зрокавыя ілюзіі.

Наяўнасць яркіх фасфенаў можа з’яўляцца сімптомам хваравітага стану арганізма.

Фасфены ў касмічных палётах[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню аб убачаных імі светлавых успышках паведамілі Астранаўты Эдвін Олдрын і Ніл Армстранг, удзельнікі месяцавай экспедыцыі «Апалон-11» у 1969 годзе. NASA адразу арганізавала серыю спецыяльных даследаванняў і прыйшло да высновы, што асноўнай прычынай успышак варта з вялікай верагоднасцю лічыць зараджаныя часціцы касмічных прамянёў, якія хутка рухаюцца[1].

Касманаўты, якія доўга знаходзяцца на МКС, бачаць фасфены, асабліва падчас падрыхтоўкі да сну. Гэта тлумачыцца тым, што на вышыні арбіты МКС электрамагнітнае поле Зямлі слабейшае, дзякуючы чаму высокаэнергетычныя часціцы лягчэй дасягаюць сятчаткі вока, выклікаючы назіранне феномена.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барыс Булюбаш. Элементарныя бамбардзіроўкі вачэй(руск.) // Вокруг света : часопіс. — 2008. — 15 августа
  • Фасфен — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі. Н. А. Валюс. 
  • Ларухіна Г. М. Электрофизиология органа зрения // Вялікая медыцынская энцыклапедыя, 3-е выд. — М.: Савецкая энцыклапедыя. — Т. 28.