Ніл Армстранг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ніл Армстронг
англ.: Neil Armstrong
Першы чалавек на Месяцы Ніл Армстронг
Першы чалавек на Месяцы Ніл Армстронг
Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Экспедыцыі:

Джэміні-8, Апалон-11

Дата нараджэння:

5 жніўня 1930(1930-08-05)

Месца нараджэння:

Уапаканета (англ.), штат Агая, ЗША

Дата смерці:

25 жніўня 2012(2012-08-25) (82 гады)

Узнагароды:

Авіяцыйны медаль, Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Медаль за выдатную службу, НАСА
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Паветраны медаль
Фотаздымак экіпажа касмічнага карабля Апалон-11. Злева направа Армстранг, Майкл Колінз і Баз Олдрын.
Першы крок чалавека на Месяцы

Ніл (або Нэйл) Олдэн Армстранг (англ.: Neil Alden Armstrong; 5 жніўня 193025 жніўня 2012) — амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, ступіўшы на Месяц (21 ліпеня 1969) у рамках месяцовай экспедыцыі карабля «Апалон-11».

Дзяцінства і юнацкасць[правіць | правіць зыходнік]

Ніл Армстранг нарадзіўся ў горадзе Уапаканета, штат Агая, у сям'і Стывена Армстранга (англ.: Stephen Koenig Armstrong) і Віёлы Энгель (англ.: Viola Louise Engel)[1][2]. Ён меў шатландска-ірландскае і нямецкае паходжанне. У яго былі малодшыя сястра і брат: Джун (англ.: June) і Дзін (англ.: Dean)[3]. Бацька, Стывен Армстранг, працаваў аўдытарам на ўрад штата, і пасля нараджэння Ніла сям'я часта пераязджала з горада ў горад: яны паспелі пажыць у дваццаці розных гарадах да таго, як канчаткова аселі ў Уапаканеце (штат Агая) ў 1944 годзе. Да таго часу Ніл ужо быў актыўным удзельнікам руху байскаўтаў Амерыкі (Boy Scouts of America), дзе ён у канчатковым выніку дасягнуў самага высокага рангу Eagle Scout. Быўшы сталым, ён таксама атрымаў ад іх узнагароды Distinguished Eagle Scout Award і Silver Buffalo Award[4].

У 1947 годзе Ніл пачаў вывучаць авіяцыйную прамысловасць у Універсітэце Пердзью, дзе ён уступіў у студэнцкія братэрствы Phi Delta Theta і Kappa Kappa Psi. У сваёй сям'і ён стаў другім чалавекам, які пайшоў у коледж. Яго таксама бралі і ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, але адзіны знаёмы яму інжынер (які там вучыўся) адгаварыў яго ад навукі там, аргументуючы тым, што за добрай адукацыяй зусім неабавязкова ехаць у Масачусетс. Аплату яго навучання ў коледжы ўзяла на сябе дзяржава (Holloway Plan), а наўзамен Ніл абавязваўся адслужыць 3 гады ў войскі пасля двух гадоў навучання (астатнія 2 гады навукі сканчаліся ўжо пасля службы)[5]. У першыя два гады навукі Ніл атрымваў сярэднія ацэнкі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе Уапаконета.
  • Падчас навукі ў старэйшых класах займаўся ў гарадской авіяшколе. Першую ліцэнзію пілота-курсанта атрымаў раней сканчэнні школы і раней, чым кіроўчыя правы.
  • З 1947 па 1955 год (з перапынкам 1949—1952 гг.) вучыўся ў Універсітэце Пердзью у горадзе Уэст-Лафает (англ.), штат Індыяна, дзе атрымаў ступень бакалаўра навук па авіяцыйнай тэхніцы.
  • У 1970 год атрымаў ступень магістра навук па аэракасмічнай тэхніцы ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у ВМС ЗША ў Льюіскім даследчцкім цэнтры лётчыкам выпрабавальнікам, выпрабоўваў рэактыўныя самалёты, браў удзел у Карэйскай вайне, у якой здзейсніў 78 баявых вылетаў на знішчальніку-бамбардзіроўшчыку Grumman F9F Panther і быў адзін раз збіты. Атрымаў Авіяцыйны медаль і дзве Залатыя зоркі.

Касмічная падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1958 года быў залічаны ў групу пілотаў, якія рыхтаваліся да лётаў на эксперыментальным ракетаплане North American X-15. У лістападзе 1960 года здзейсніў свой першы лёт на ракетаплане. Усяго да ліпеня 1962 года здзейсніў сем лётаў на гэтых апаратах, але аніразу не дасягнуў адзнакі ў пяцьдзясят міль, якая лічылася ў ВПС ЗША мяжой космасу. Адначасна займаўся адпрацоўкай пасадкі праектаванага X-20 Dyna Soar на адмыслова абсталяваных самалётах-трэнажорах F-102A і F5D. У ліпені 1962 года расчараваўся ў ракетапланах і пайшоў з праекта за паўтара года да яго поўнага зачынення. У верасні 1962 года прайшоў конкурс з двухсот пяцідзесяці прэтэндэнтаў, быў залічаны ў 2-і набор астранаўтаў НАСА і пачаў рыхтавацца да лёту ў космас.

Касмічныя лёты[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1966 года быў камандзірам экіпажа касмічнага карабля «Джэміні-8». Падчас гэтага лёту ён і астранаўт Дэвід Скот ажыццявілі першую стыкоўку двух касмічных караблёў (з беспілотнай ракетай-цэллю «Аджэна»). Лёт быў перапынены датэрмінова з-за сур'ёзнага збою ў працы сістэмы рухавікоў арыентацыі карабля, што пагражаў жыцці астранаўтаў.

Высадка на Месяц[правіць | правіць зыходнік]

Першая фатаграфія, зробленая Нілам Армстрангам пасля выхаду на паверхню Месяца.

[[:File:|]] [[File:|180px|noicon]]



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Photo of Armstrong smiling in his spacesuit
Олдрын зняў Армстранга адразу па вяртанні ў спушчальны модуль. Рэдкі здымак Армстранга, які не хавае сваіх эмоцый.

У ліпені 1969 года камандаваў экіпажам касмічнага карабля «Апалон-11», галоўным заданнем якога была першая ў гісторыі пасадка на Месяц. 20 ліпеня стаў першым чалавекам, які ступіў на паверхню Месяца. Ступаючы на паверхню Месяцы, Армстранг прамовіў гістарычную фразу[6] (Гл. Гукавая цытата):

«
Гэта адзін маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва.
»

Армстранг і яго напарнік Баз Олдрын здзейснілі выйсце на паверхню Месяцы працягласцю 2 гадзіны 31 хвіліна 40 секунд.

Візіт у СССР[правіць | правіць зыходнік]

Маленькі сцяг СССР, які пабыў на Месяцы, а над ім — ёмістасць з месяцовым грунтам у экспазіцыі Мемарыяльнага музея касманаўтыкі на ВДНГ у Маскве.
Ніл Армстранг і Валянціна Церашкова, чэрвень 1970.

Амаль праз год пасля свайго лёту на Месяц, у маі—чэрвені 1970 года, Ніл Армстранг пабываў з візітам у СССР. 24 мая ён прыбыў у Ленінград, дзе ў складзе дэлегацыі з трыццаці двух кіроўных супрацоўнікаў і навуковых спецыялістаў НАСА ўзяў удзел у XIII штогадовай канферэнцыі Камітэта па касмічных даследаваннях (КАСПАР) пры Міжнародным савеце па навуцы, якая праходзіла 20—29 мая[7]. Удзельнікі канферэнцыі бурнымі авацыямі віталі Армстранга, які выступіў з вялікім дакладам пра першую высадку людзей на Месяц і свае ўражанні ад знаходжання і працы на месяцовай паверхні. У дні форума ахова выпрабоўвала вялікія цяжкасці, стрымліваючы ахвотнікаў выказаць Армстрангу сваё захапленне. Агенцтва Асашыэйтэд прэс пісала, што гэта быў хвалявальны і незвычайны прыём, якога ў Савецкім Саюзе рэдка ганаруюцца замежныя госці[8]. Разам з тым, шырокай публіцы пра візіт астранаўта было амаль нічога невядомае. За пяць дзён знаходжання Армстранга ў Ленінградзе толькі адна мясцовая газета напісала пра яго. І толькі ўжо падчас візіту савецкім бокам быў прынята рашэнне пра яго падаўжэнне[7].

Пасля сканчэння канферэнцыі, 30—31 мая, Ніл Армстранг у суправаджэнні савецкіх касманаўтаў Георгія Берагавога і Канстанціна Феактыстава наведаў Новасібірск, адкуль прыбыў у Маскву[9]. 2 чэрвеня 1970 года Армстранг сустрэўся з Старшынём Савета міністраў СССР Аляксеем Касыгіным і падарыў яму маленькую ёмістасць з узорамі месяцовага грунту і невялікі сцяг СССР, які разам з астранаўтамі і са сцягамі больш за 130 іншых дзяржаў пабываў 20—21 ліпеня 1969 года на паверхні Месяцы. Касыгін сказаў, што заўсёды будзе захоўваць гэты гасцінец як знак вялікага дасягнення[10]. 3 чэрвеня Армстранг выступіў у Акадэміі навук СССР[11]. У Маскве ўвага прэсы да астранаўта была значна вялікім. Армстранг распавёў карэспандэнтам, што найболей чуллівымі і хвалявальнымі для яго падчас усяго знаходжання былі сустрэчы з Валянцінай Гагарынай і Валянцінай Камаровай, удовамі загінулых савецкіх касманаўтаў[7]. Візіт завяршыўся 5 чэрвеня 1970 года.

Пасля НАСА[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў працу ў NASA у 1971 годзе, пасля чаго да 1979 года выкладаў ва Універсітэце Цынцынаці. З 1985 па 1986 год быў членам Нацыянальнага камітэта па касманаўтыцы. У 1986 годзе быў віцэ-старшынём следчай камісіі, што вывучала акалічнасці згубы шатла «Чэленджэр». Займаўся бізнесам, узначальваў кампанію AIL Systems, Inc. (Deer Park, N.Y.).

У 1999 годзе ўзяў удзел у тэлевізійным праекце «BBC: Планеты» у якасці эксперта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ніл Армстранг (злева каля прэзідэнта Абамы) і яго калегі па лёце — Майкл Колінз (у цэнтры) і Баз Олдрын (злева) на прыёме ў авальным кабінеце Белага дома па нагодзе 40-годдзя лёту на Месяц.

Н. Армстранг меў мноства ўзнагарод, найвышэйшымі з якіх з'яўляюцца:

Улучаны ў Залу славы астранаўтаў. У лік узнагарод уваходзіць Вашынгтонская прэмія (1980).

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Джэнэт Шэран (Janet Shearon) з 1956 да іх разводу ў 1994 годзе, у шлюбе нарадзіліся сыны Марк і Эрык, а таксама дачка Карэн, памерлая ў раннім узросце. Пасля 1994 года жаніўся другі раз з Кэрал Хелд Найт (Carol Held Knight) і пражыў з ёй аж да сваёй смерці ў 2012 годзе. Жыў у штаце Агая. Лічыў сябе дэістам[12][13][14].

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня 2012 года Армстрангу была зроблена аперацыя аортакаранарнага шунтавання. Аднак 25 жніўня з-за паўсталых пасля аперацыі ўскладненняў ён сканаў[15].

Сям'я першага чалавека, які ступіў на Месяц, выступіла з заявай, у якім, у прыватнасці, гаворыцца[16]:

Ніл Армстранг быў таксама амерыканскім героем нехаця, якія служылі сваёй краіне з гонарам, як баявы лётчык вайскова-марскога флота, лётчык выпрабавальнік і астранаўт…

Смуткуючы ў сувязі з стратай вельмі добрага чалавека, мы ў той жа час славім яго выдатнае жыццё і спадзяёмся, што для маладых людзей ва ўсім свеце яно паслужыць прыкладам таго, як трэба працаваць, каб увасобіць свае мары ў рэальнасць, як трэба жадаць даследаваць і рассоўваць межы і самааддана служыць справе, большай, чым уласнае жыццё.

Да тых, хто, магчыма, спытае, як яны могуць аддаць даніну павагі Нілу, у нас ёсць простая просьба. Ушануеце прыклад служэння, дасягненняў і сціпласці, які ён падаў. А ў наступны раз, калі пагодлівым вечарам вы выйдзеце на вуліцу і ўбачыце Месяц, што ўсміхаецца вам, падумайце пра Ніла Армстрангу і падміргніце яму.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама з нагоды скону Нілу Армстранга заявіў, што ён стаіць у шэрагу найбольшых амерыканскіх герояў не толькі свайго часу, але ўсіх часоў[17][18].

Свае пачуцці выказалі і калегі Армстранга, члены экіпажа «Апалона-11». Баз Олдрын заявіў, што ён вельмі засмучаны весткай пра смерць. «Я ведаю, — дадаў Олдрын, — што мільёны смуткуюць разам са мной з нагоды страты сапраўднага амерыканскага героя і лепшага лётчыка, якога я калі-небудзь ведаў»[19][20].

А астранаўт Майкл Колінз, у сваю чаргу, сказаў вельмі проста: «Ён быў лепшым, і мне яго будзе страшна бракаваць»[21].

14 верасня 2012 года пыл Нілу Армстранга пахавалі на дне Атлантычнага акіяна[22].

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

Армстранг ва ўзросце 26 гадоў.
  • Пра асабістую адвагу[23]:

Божа мой, я цярпець не магу небяспеку.

  • Аб сабе[23]:

Я заўсёды быў і застануся інжынерам-«батанікам», неразлучным з алоўкамі і лагарыфмічнай лінейкай, народжаным пад другім законам тэрмадынамікі, загартаваным у даведніках, закаханым у паралелаграм сіл, ператвораным па Лапласу і жыву па законах нелінейнай гідрадынамікі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Армстранг вылучаўся сярод іншых лётчыкаў-выпрабавальнікаў сваёй вылучнай вытрымкай і спакоем, завошта атрымаў мянушку «Ледзяны капітан» (англ.: Ice Commander)[23].
  • Фраза пры высадцы на Месяц была складзена загадзя (That’s one small step for a man, but one giant leap for mankind)[24], аднак ад хвалявання Армстранг прапусціў няпэўны артыкль перад словам man, што добра чутнае ў запісы. Такім чынам, сэнс фразы перакруціўся: слова man без артыкля азначае не асобны чалавек, а чалавек, як від, чалавецтва.
  • Па словах сябра дзяцінства Армстранга, фраза пра два розныя крокі была навеяная дзіцячай гульнёй Mother May I, у якой трэба рабіць вялікія ці маленькія крокі наперад[24]. * У 2011 годзе Армстранг у інтэрв'ю часопісу Esquire сказаў: «Астранаўты не паміраюць па суботах. Прынамсі, я не ведаю ніводнага выпадку». Астранаўт сканаў праз год 25 жніўня ў суботу[25].
  • Ніл Армстранг разам з Уолтэрам Канінгэмам і Харысанам Шмітам быў адным з нешматлікіх грамадзянскіх астранаўтаў, занятых у праграме Апалон. Армстранг і Канінгэм, у мінулым ваенныя, на момант прыняцця на працу ў НАСА ужо пайшлі з актыўнай службы, Шміт жа ніколі не служыў ва ўзброеных сілах ЗША.
  • У гонар яго названы невялікі кратар на Месяцы, які знаходзіцца недалёка ад месца пасадкі «Апалона-11», і пераназваны астэроід 1982 PC у «(6469) Армстранг(англ.) бел.».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. History of Wapakoneta, OH. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2009.
  2. Hansen, pages 49-50.
  3. All About Astronaut Neil Armstrong – The Early Years. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  4. Distinguished Eagle Scouts. Troop & Pack 179. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2006. Праверана 20 верасня 2008.
  5. Who Is Neil Armstrong. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011.
  6. 20 июля 1969 года командир лунного модуля «Аполлон 11» Нил Армстронг стал первым человеком, ступившим на поверхность Луны.
  7. 7,0 7,1 7,2 Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.)  P. 195. NASA (1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  8. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.)  P. 176. NASA (1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  9. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.)  P. 185. NASA (1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  10. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.)  P. 190. NASA (1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  11. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy (англ.)  P. 192. NASA (1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  12. Hansen, James R. (2005). First Man: The Life of Neil A. Armstrong. Simon and Schuster. p. 33. ISBN 978-0-7432-8171-3. 
  13. Sydney SpaceNet Events. sydney.edu.au.
  14. Прощание с Нилом Армстронгом прошло в узком кругу родных и друзей. РИА Новости.
  15. Умер астронавт Нил Армстронг. Lenta.ru (25.08.12). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  16. Family statement regarding the death of Neil Armstrong. NASA (25 August 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  17. President Obama’s Statement on Neil Armstrong’s Death (August 25, 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
  18. Neil Armstrong, First Man on Moon, Dies at 82 , The New York Times (August 25, 2012). Праверана 25 жніўня 2012.
  19. Buzz Aldrin on Twitter about passing of Neil Armstrong. twitter.com (25 August 2012). Праверана 25 жніўня 2012.
  20. Buzz Aldrin’s Official Statement on the Passing of Neil Armstrong (25 August 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  21. Neil Armstrong: 1930-2012. NASA (25 August 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 жніўня 2012.
  22. Прах Нила Армстронга захоронили в Атлантическом океане
  23. 23,0 23,1 23,2 «Neil Armstrong, obituary» The Economist Aug 25th 2012
  24. 24,0 24,1 The Inspiration behind Neil Armstrong’s Immortal Words
  25. Lenta.ru: Прогресс: Астронавты не умирают по субботам

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hansen, James R. First Man: The Life of Neil A. Armstrong — Simon & Schuster, 2005. — ISBN 0-7432-5631-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]