Фатхі Тэрбіль
| Фатхі Тэрбіль | |
|---|---|
| араб. فتحي تربل | |
| | |
| Род дзейнасці | юрыст, адвакат, праваабаронца |
| Дата нараджэння | XX стагоддзе |
| Грамадзянства |
|
| Узнагароды і прэміі | |
Фатхі Тэрбіль (араб. فتحي تربل) — лівійскі юрыст і праваабаронца. Шырокую вядомасць атрымаў у 2011 годзе, калі яго арышт выклікаў масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй Лівіі, якія ў выніку прывялі да грамадзянскай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрбіль выступаў прадстаўніком сваякоў загінулых у 1996 годзе зняволеных турмы Абу-Салім. Тады падчас турэмнага бунту загінулі звыш за тысячы чалавек. У лютым 2011 года ў Бенгазі ўлады арыштавалі праваабаронцу. 15 лютага на вуліцы горада выйшла каля дзвюх соцень чалавек. Яны патрабавалі вызваленне Тэрбіля і адстаўкі лідара краіны Муамара Кадафі, які кіраваў Лівіяй з 1969 года[1]. Неўзабаве дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй[2].
Крыху пазней Тэрбіля вызвалілі, але беспарадкі не толькі не скончыліся, але і перараслі ў грамадзянскую вайну.
30 мая ён быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Людовіка—Трае, якая штогод прысуджаецца юрыстам, што займаліся пытаннямі правоў чалавека[3]. Паўстанцкі Пераходны нацыянальны савет Лівіі прызначыў яго міністрам па справах моладзі і спорту[4].
Зноскі
- ↑ Libya protests: Second city Benghazi hit by violence. BBC News. 16 February 2011.
- ↑ Live Blog - Libya. Al Jazeera. 17 February 2011.
- ↑ The Ludovic-Trarieux International Human Rights Prize.
- ↑ National Transitional Council(недаступная спасылка). Benghazi: National Transitional Council (2011). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2016. Праверана 24 чэрвеня 2022.